У Мінску запусцілі сэрвіс распродажу рэшткаў ежы
У Мінску запусцілі сэрвіс па продажы рэшткаў ежы з вялікімі зніжкамі з кафэ і рэстаранаў.
TUT.BY даведаўся, як гэта будзе працаваць.
Сэрвіс называецца «Смачнаежкі», яго механіка зробленая так: рэстараны, кафэ і пякарні штодня за гадзіну да часу ўтылізацыі выстаўляюць стравы або прадукты для акцыі з апісаннем і коштам. Зніжкі абяцаюць да 75%.
Уся інфармацыя адразу з'яўляецца ў Telegram-канале. Пакупнік расплачваецца за ежу праз сайт і атрымлівае электронны чэк, з якім ён можа на працягу гадзіны забраць страву ў рэстаране.
Гэта пратэрміноўка?
Стваральнікі сэрвісу тлумачаць: ежа, якую выстаўляюць ўстановы, не пратэрмінаваная, яе трэба забраць на працягу гадзіны пасля падрыхтоўкі. Гэта тыя стравы, якія маглі застацца ў установе ад абедзеннага меню, або выпечка гэтага дня ў пякарні, дзе пякуць штодня, або афіцыянт пераблытаў заказ, а страва ўжо прыгатавалі. У ўстановах таксама застаецца шмат прадуктаў пасля даставак: напрыклад, калі замоўца не адказвае на тэлефон і не адчыняе дзверы.
Да ініцыятывы ўжо далучылася 9 сталічных устаноў: «Хінкальня» і «Грузин.by», Briosh, BonJeni і «Пякарня Дражына», Ayahuasca Social Club, «Вінная шафа», «Перасмешнік», «Клумба».
— Гэта іншы вобраз мыслення: людзі не зацыкліваюцца на вонкавым выглядзе прадукту і не гоняцца за толькі што прыгатаванай гарачай булачкай. Упэўнена, што беларусы даўно ўжо гатовыя да такога кроку, проста многія нават не ведаюць, што можна рабіць па-іншаму, не марнаваць дадатковыя рэсурсы на ўтылізацыю, не выкідваць еду на сметнік, — тлумачыць ідэю арганізатар сэрвісу Вольга Грынёва.
Праект ужо стартаваў. У дзень можа быць як 10 прапаноў ад устаноў, так і 0. Усё залежыць ад таго, ці з'явяцца лішкі ў установы ці не.