Амністыя для Хантэра. Дасье ў карыкатурах

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн памілаваў свайго сына Хантэра. Гэтым ён стварыў небяспечны прэцэдэнт, таму цікаўнасць карыкатурыстаў да сітуацыі цалкам зразумелая. 

Канстытуцыя ЗША абвяшчае, што прэзідэнт мае права на памілаванне, якое складаецца з як уласна памілавання, так і замены пакарання. Гэта права сыходзіць каранямі ў англійскае заканадаўства — кароль мог дараваць памілаванне любому. І прэзідэнты часта карыстаюцца гэтай магчымасцю: яны вызвалялі ў тым ліку тых, хто быў асуджаны за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, махлярствам і ўхіленнем ад прызыву падчас вайны ў В'етнаме. Напрыклад, Джэральд Форд памілаваў Рычарда Ніксана — фігуранта Уотэргейскага скандалу.

photo_2024_12_08_15_04_20.jpg

Цяпер чарга дайшла да Байдэна-малодшага. Нагадаем, сын пакуль яшчэ дзейнага прэзідэнта ЗША абвінавачваўся ў нявыплаце падаткаў і незаконным валоданні зброяй — як нарказалежны ён не меў на гэта права. Агулам яму пагражала да 25 гадоў зняволення, але тут у справу ўмяшаўся тата. Адно з выданняў параўнала Хантэра з індычкай, якой пакінулі жыццё на Дзень падзякі.

photo_2024_12_08_15_04_23.jpg

Паводле слоў прэзідэнта, пераслед яго сына быў звязаны з іх сваяцтвам і ціскам палітычных апанентаў. «Усю сваю кар'еру я прытрымліваўся простага прынцыпу: проста скажыце амерыканскаму народу праўду… Я спадзяюся, амерыканцы зразумеюць, чаму бацька і прэзідэнт прыйшлі да такога рашэння», — зазначыў Байдэн. Зрэшты, карыкатурысты на сваіх малюнках ўклалі ў вусны амерыканскага гаранта іншыя фразы. «Я абяцаю не амніставаць майго сына да таго часу, пакуль не скончацца выбары», — кажа Байдэн на гэтай карыкатуры.

photo_2024_12_08_15_04_25.jpg

Рэспубліканцы актыўна каментуюць амністыю для сына прэзідэнта. Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў памілаванне Байдэна-малодшага «злоўжываннем» і «парушэннем правасуддзя» і запатрабаваў вызвалення ўдзельнікаў штурму Капітолія ў студзені 2021 года, якіх ён і яго прыхільнікі лічаць палітвязнямі. Рэспубліканскія медыя малююць пагромшчыкаў як супергерояў.

photo_2024_12_08_15_04_27.jpg

Не зразумелі ход Байдэна і многія дэмакраты. Блізкі да Дэмпартыі New York Times адзначае: «Байдэн — далёка не першы прэзідэнт, які выкарыстоўвае сваё права памілавання ў інтарэсах блізкіх яму людзей. Але гэта ўсё роўна стала нечаканасцю для чалавека, які абяцаў аднавіць нормы і павагу да вяршэнства закону». Мастакі газет блізкіх да дэмакратаў, напэўна, упершыню ставяць Байдэна на адну дошку з Трампам у галіне стаўлення да закона.

photo_2024_12_08_15_04_29.jpg

Больш за ўсіх незадаволены рашэннем Байдэна арганізацыі індзейцаў. Яны даўно дамагаюцца амністыі для Леанарда Пелтыера — культавага актывіста руху за правы карэнных амерыканцаў, які знаходзіцца ў турме больш за 40 гадоў за забойства паліцыянта. На думку многіх, справа была сфабрыкаваная ФБР. Малюнак, які заклікае ў чарговы памілаваць Пелтыера.

photo_2024_12_08_15_04_32.jpg

Мяркуючы па рэакцыі замежнай прэсы, Джо Байдэн таксама нанёс моцны ўдар па прэстыжы ЗША. Як ілюстрацыя — малюнак у адной з лацінаамерыканскіх газет. На ім Байдэн арыгінальна аддае гонар сцягу ЗША. 

Так ці інакш, прэцэдэнт памілавання роднага сына кіраўніком краіны створаны. І няма сумневаў, што многія аўтакраты ў свеце будуць спасылацца на яго, выгароджваючы перад законам сваіх родных.

photo_2024_12_08_15_04_34.jpg