Дзярждэп: «Расіі ёсць за што адказаць перад сірыйскім народам»

Дзярждэпартамент ЗША пра тое, што будзе з расійскімі базамі ў Сірыі, дзе знаходзіцца каля 7,5 вайскоўцаў РФ. Да таго ж у Сірыі за дзевяць гадоў загінулі не менш за 543 расійскія вайскоўцы і найміты — за што яны там загінулі, цяпер наогул не зразумела.

У Сірыі зрынулі помнік Хафезу Асаду, бацьку Башара Асада, які кіраваў каля 30 гадоў.  Фота: Associated Press

У Сірыі зрынулі помнік Хафезу Асаду, бацьку Башара Асада, які кіраваў каля 30 гадоў.  Фота: Associated Press

Пуцін падтрымаў Асада падчас Грамадзянскай вайны ў Сірыі, і з канца верасня 2015 года ў гэтай краіне знаходзіцца буйны расийскі воінскі кантынгент. У пачатку 2024 года яго колькасць, паводле ўскосных прыкмет, складала каля 7,5 тысяч чалавек. З падзеннем рэжыму Асада лёс гэтага кантынгенту знаходзіцца пад вялікім пытаннем. СМІ адзначаюць, што Расія звярнулася да Турцыі па дапамогу ў вывадзе сваіх войскаў з Сірыі.

Пакуль ЗША не маюць інфармацыі аб статусе расійскіх баз у Сірыі і аб тым, што можа з імі зрабіць новы сірыйскі ўрад, але перакананыя, што на іх будучыню паўплываюць дэструктыўныя дзеянні Масквы ў апошнія дзесяцігоддзі.

Пра гэта падчас брыфінгу ў панядзелак, 9 снежня, заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер,  піша «Голас Амерыкі».

«Расіі, безумоўна, ёсць за адказаць, калі гаворка ідзе пра сірыйскі народ», — сказаў Мілер.

«Вы бачылі, як Расія падтрымлівае жорсткі рэжым, які забіў сотні тысяч ні ў чым не вінаватых сірыйскіх мірных жыхароў; рэжым, які задушыў газам свой уласны народ. Вы бачылі, як расійскі ўрад наносіць удары па сірыйскіх мірных жыхарах. А цяпер вы бачылі, як Расія дае прытулак жорсткаму тырану, адказнаму за гэтыя напады (Башару Асаду. — Рэд.) Так што ім [расіянам. — Рэд.], несумненна, ёсць за што адказаць перад людзьмі па ўсёй Сірыі», — падкрэсліў прэс-сакратар Дзярждэпа.

Па словах Мілера, усе вышэйпералічаныя фактары паўплываюць на рашэнне новага ўрада аб тым, што рабіць з расійскімі ваенна-марскімі базамі, якія засталіся на тэрыторыі Сірыі. Апошняе слова павінна быць за сірыйскім народам, падкрэслівае прэс-сакратар.

«Я не здзіўлюся, калі людзі ў Сірыі зададуць гэтыя пытанні, калі гаворка ідзе пра расійскія аб’екты, якія застаюцца ў Сірыі. Што тычыцца пазіцыі ЗША адносна гэтых аб’ектаў, то ў канчатковым выніку гэтае рашэнне павінен прымаць сірыйскі народ, а не амерыканкі. Але я не думаю, што ўплыў, які Расія аказала праз гэтыя базы ў Сірыі, быў чымсьці іншым, акрамя як катастрафічным для сірыйскага народа за апошнія 10-12 гадоў», — растлумачыў ён.

Глядзіце таксама

Пазіцыя Вашынгтона 

Галоўнай прычынай падзення рэжыму ў Сірыі прадстаўнік Дзярждэпартамента назваў паслядоўныя санкцыі супраць Дамаска і палітыку цяперашняй адміністрацыі па паслабленні асноўных прыхільнікаў Башара Асада — Расіі, Ірана і «Хезбалы».

«Калі вы паглядзіце на палітыку, якую мы праводзілі ў дачыненні да Ірана і Расіі, і вы аб'яднаеце гэта з адсутнасцю якога-небудзь значнага палітычнага ўзаемадзеяння Асада з яго ўласным народам, гэта тое, што прывяло нас туды, дзе мы знаходзімся сёння», — сказаў прэс-сакратар Дзярждэпартамента.

Што да лёсу самога Асада, які цяпер хаваецца ў Расіі, то, паводле Мілера, акрамя Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе, дыктатар павінен паўстаць перад судом уласнага сірыйскага народу.

«Я падазраю, што вы ўбачыце патрабаванне сірыйскага народа, каб ён [Башар Асад. — Рэд.] вярнуўся ў Сірыю і паўстаў перад судом за свае злачынствы. І гэта суд першай інстанцыі, які адбудзецца перад судом у Гаазе», — дадаў Мілер.

Адносна магчымых будучых палітычных адносін паміж ЗША і Сірыяй Мілер сказаў, што Вашынгтон «падтрымлівае мірную перадачу ўлады падсправаздачнаму сірыйскаму ўраду праз інклюзіўны працэс пад кіраўніцтвам народа Сірыі, які будзе адпавядаць патрабаванням рэзалюцыі 2254 Савета Бяспекі ААН».

Ён падкрэсліў, што ў гэты пераходны перыяд сірыйскі народ заслугоўвае павагі да сваіх правоў і асноўных свабод, а таксама абароны і ўдзелу ва ўсіх працэсах.

«Менавіта адмова рэжыму Асада з 2011 года ўдзельнічаць у вартым даверу палітычным працэсе, а таксама яго залежнасць ад падтрымкі злачынных партнёраў, такіх як Расія, Іран і «Хезбала«, для жорсткага падаўлення ўласнага народа, непазбежна прывялі да яго краху. Сёння Вельмі важна, каб сірыйскі народ быў тым, хто вызначае далейшы шлях сваёй краіны», — падкрэсліў Мілер .

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента таксама падкрэсліў, што супрацоўнікі ведамства цяпер знаходзяцца ў рэгіёне і праводзяць кансультацыі з ключавымі партнёрамі.

Глядзіце таксама

  • Нагадаем, на думку экспертаў, адхіленне Асада — гэта не толькі страта рэпутацыі Пуціна, але і стратэгічная параза. Ваенна-марская база ў Тартусе з'яўляецца адзінай цёплай ваенна-марской базай Расіі за межамі былога Савецкага Саюза і забяспечвала Маскве выхад да Міжземнага мора.

  • У панядзелак, 9 снежня, сірыйскія антыўрадавыя групоўкі ўзялі пад поўны кантроль правінцыю Латакія, дзе размешчаныя расійскія вайсковыя базы, адзначае  Паводле звестак CNN Turk, Расія звярнулася да Турцыі па дапамогу ў вывадзе войскаў з Сірыі (але гэтая просьба нібыта тычыцца не вайсковых баз, а толькі войскаў, размешчаных у іншых рэгіёнах краіны).

Што будзе з расійскімі вайсковымі базамі, пакуль не зразумела, адзначае www.currenttime.tv.

Гэткі ж незразумелы лёс напаткаў і сірыйскія бізнес-праектаў пуцінскага сябра Генадзя Цімчанкі: у тым ліку фасфатныя руднікі і нафтавыя радовішчы, якія раней кантраляваў Прыгожын.

Глядзіце таксама

Паводле падлікаў Расійскай службы ВВС, у Сірыі за дзевяць гадоў загінулі 543 расійскія вайскоўцы і найміты — за што яны там загінулі, расійская афіцыйная прапаганда цяпер не можа растлумачыць.

  • Журналістам ВВС удалося ўстанавіць імёны 543 расійскіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў ПВК «Вагнер», якія загінулі падчас аперацый у Сірыі з 2015 да 2024 гады. 

Сярод іх дзясяткі спецыялістаў з наймацнейшых падраздзяленняў: спецназа сіл спецыяльных аперацый, спецназа ФСБ, разведчыкаў ГРУ і ваенных лётчыкаў. 

Імёны ўсіх кадравых расійскіх вайскоўцаў расследавальнікі ўсталявалі на аснове адкрытых крыніц: публікацый у СМІ, сацсетках, а таксама звестак з могілак і вайсковых мемарыялаў. 

Гібель у Сірыі 346 супрацоўнікаў ПВК «Вагнер» атрымалася пацвердзіць на аснове адкрытых крыніц і ўнутраных дакументаў кампаніі, якія трапілі ў рукі журналістаў шэрагу выданняў з ўцечак з 2016 па 2022 гады. 

Рэальныя страты расійскага боку ў Сірыі могуць быць вышэйшымі, бо сабраныя звесткі могуць быць далёка не поўнымі. Афіцыйна Расія прызнала гібель у Сірыі 116 сваіх вайскоўцаў. Апошнюю заяву з гэтай нагоды Мінабароны зрабіла вясной 2019 года.