Апазіцыя Венгрыі альбо аб'яднае сілы, альбо памрэ

«У венгерскіх левацэнтрысцкіх дэмакратычных партый ёсць выбар: альбо аб'яднанне і фараваннеі дэмакратычнай партыі, альбо «палітычная смерць», — заявіў лідар дэмакратычнай кааліцыі (DK) Ферэнц Дзюрчань, перадае hungary-ru.com.



ferenc_d_jurchan.jpg

Пры цяперашняй выбарчай сістэме ўзнікае сітуацыя, пры якой дэмакратычныя партыі павінны аб'яднацца або апынуцца на мяжы знікнення, — сказаў былы прэм'ер-міністр.
 

"Аптымальная канчатковая мэта ясная: стварэнне адзінай дэмакратычнай партыі. Але ўлічваючы падрыхтоўчыя перамовы аб муніцыпальных выбарах і трывожна нізкую ступень гатоўнасці да кампрамісу, я думаю, што мы яшчэ вельмі далёкія ад гэтага", — сказаў ён.
 

Калі выбарчая сістэма не зменіцца, левацэнтрысцкім партыям давядзецца аб'яднаць свае сілы для правядзення усеагульных выбараў у 2018 годзе, — сказаў Дзюрчань. У якасці прамежкавага рашэння ён адзначыў стварэнне партыйных саюзаў і больш свабодныя формы супрацоўніцтва, такія як пастаянныя міжпартыйныя кансультацыі.
 

Дарэчы, год таму Ферэнц Дзюрчань у інтэрв'ю "Новаму часу" таксама казаў пра неабходнасць аб'яднання і адсутнасць альтэрнатывы для насельніцтва Венгрыі ў дэмакратычнай апазіцыі.

"Сёння ўжо 53 працэнта насельніцтва Венгрыі жадаюць змены ўлады і толькі 30 працэнтаў падтрымліваюць дзеючую ўладу. Тым не менш, даследаванні паказваюць, што ў апазіцыі няма большасці. У гэтага дзве прычыны. Першая — зараз людзі баяцца адкрыта выказваць свае думкі. Ну а другая — у тым, што тая апазіцыйная альтэрнатыва, якую мы на дадзены момант можам прадэманстраваць, шмат для каго не надта пераканаўчая", — казаў экс-прэм'ер ў верасні 2-13 года.

Між тым, менавіта яго партыю абвінавачвалі ў залішніх амбіцыях і супрацьдзеянню об'яднанню апазіцыі напярэдадні парламенцкіх выбараў.

«Лідары партый таксама людзі. У іх ёсць пачуцці, амбіцыі, яны не лепш і не горш, чым хто-небудзь іншы. Галоўная праблема сапраўды палягае ў тым, што мы (лідары) маем амбіцыі стаць прэм’ер-міністрам. Ні адзін з нас не жадаў саступаць, што і перашкодзіла прыйсці да згоды», — тлумачыў тады сітуацыю спадар Дзюрчань.

А між тым, менавіта адсутнасць адзінства стала адным з фактараў чарговай перамогі Віктара Обрана і яго партыі «Фідэс» на парламенцкіх выбарах, што прайшлі ў красавіку 2014 года.

У 2010 годзе «Фідэс» прыйшоў да ўлады, умела выкарыстоўваючы эканамічны крызіс, карупцыйныя скандалы і папулісцкія лозунгі. Паўнавартаснай праграмы ў партыі не было, затое было шмат крытыкі і абяцанняў. У 2014 годзе Орбан дадаў да гэтага спісу яшчэ змену выбарчага заканадаўства, склада цэнтральнай выбарчай каміссі, закона пра смі і расейскія грошы (што прыйшлі узамен на права рэканструяваць АЭС).