Апошні вырак за Халакост? У Германіі судзяць «бухгалтара Асвенціма»

93-гадовага Оскара Грэнінга вінавацяць у саўдзеле забойства больш як 300 тысячаў асобаў. Справа адметная тым, што абвінавачаны раней адкрыта казаў журналістам пра сваю працу ўАсвенціме. 



germany_nazitrial_1_article_big.jpg

Оскар Грэнінг

Па ягоных словах — дзеля барацьбы з адмаўленнем Халакосту.

 

«Я нікога не забіваў»

 

Грэнінгу было 21, калі ён, як сам прызнаецца, захапляўся ідэямі нацызму і быў скіраваны працаваць у Асвенцім. У ягоныя абавязкі ўваходзіў вобшук новапрыбылых вязняў і целаў забітых: усе каштоўныя рэчы і схаваныя грошы ён забіраў, апісваў у дакументах і здаваў афіцэрам СС.

 

«Я нікога не забіваў і не даводзіў да такой сітуацыі, каб хтосьці праз мяне памёр», — казаў Грэнінг у інтэрв’ю.

 

У 1985 годзе пракуратура Франкфурту спыніла расследаванне справы ў дачыненні Грэнінга і дзясяткаў іншых працаўнікоў Асвенціма. Следчыя не пабачылі наўпроставай сувязі паміж іхнымі дзеяннямі і смерцю вязняў. Акрамя таго, віна кожнага працаўніка лагеру мелася быць даказаная індывідуальна, а для гэтага патрэбныя былі паказанні сведкаў супраць канкрэтнай асобы.


Два гады таму пасля чарговага запыту, расследаванне аднавілі. Цяпер пракуроры лічаць, што сваймі дзеяннямі Грэнінг падтрымліваў функцыянаванне сістэмы масавага знішчэння вязняў. Яму пагражае да трох гадоў турмы.

 

«Вінцікі» павінны быць асуджаныя»

belsat.eu__media_uploads_i_e0fa5b1dae17668364c59e5474d0cc8e.html

У працэсе возьмуць удзел каля 60 асобаў, прызнаных пацярпелымі — гэта сваякі забітых у Асвенцыме і некалькі асобаў, што выжылі ў лагеры смерці.

«Спадзяюся, што гэты чалавек будзе справядліва асуджаны і суд прызнае яго вінаватым. Гэта будзе знакам для маладога пакалення, што трэба быць сумленным чалавекам, бо рана ці позна справядлівасць пераможа. Што нельга будзе сказаць «я быў толькі вінцікам сістэмы», — гаворыць былая вязень Асвенцыму Гэдзі Бом. — Я не хачу помсты, не хачу бачыць на Грэнінгу кайданкі і тое, як яго вязуць у турму. Ён ужо застары для гэтага. Але я спадзяюся, што гэты працэс будзе перасцярогаю для іншых».

Абвінавачванні, выстаўленыя супраць Грэнінга датычаць падзеяў паміж ліпенем і траўнем 1944 году, калі ў Асвенцім прыбыло агулам каля 140 цягнікоў з 425 тысячамі вязняў з Венгрыі. Прынамсі 300 тысяч з іх адразу скіравалі ў газавыя камеры.

belsat.eu