Расія. Журналіст Стамахін атрымаў 7 гадоў за заклікі да тэрарызму
Ваенны суд у Маскве прысудзіў да сямі гадоў калоніі рэдактара газеты "Радыкальная палітыка" Барыса Стамахіна, прызнаўшы яго вінаватым у закліках да тэрарызму, паведамляе www.bbc.co.uk.

Пры прызначэнні тэрміну суд улічыў, што ў журналіста ўжо ёсць дзве судзімасці за аналагічныя злачынствы. У якасці дадатковага пакарання Стамахіну на пяць гадоў забаранілі займацца журналістыкай.
Дзяржабвінавачанне патрабавала прысудзіць журналіста да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі. У сваю чаргу яго абарона настойвала на невінаватасці Стамахіна.
Следства лічыць, што Стамахін напісаў і апублікаваў у інтэрнэце артыкул пад загалоўкам "І пару вакзалаў падарваць чыгуначных", у якой змяшчаюцца прыкметы экстрэмізму. На думку адвакатаў, пракуратура не здолела даказаць, што артыкул сапраўды напісаў іх падабаронны.
Стамахін раней быў двойчы асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. У 2007 годзе ён атрымаў пяць гадоў за заклікі да тэрарызму, а ў 2014 годзе — яшчэ шэсць з паловай гадоў за экстрэмізм і заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.