Украіна. Рада патрабуе ад РФ неадкладна вывесці вайскоўцаў з Данбаса і пакараць вінаватых у агрэсіі

Сёння, 21 красавіка, Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала ад Расіі неадкладна вывесці ваенныя фарміраванні ўзброеных сіл РФ і спыніць падтрымку баевікоў на Данбасе. Таксама Рада патрабуе пакараць вінаватых у падрыхтоўцы і ажыццяўленні агрэсіі супраць Украіны.



384665563.jpg

Адпаведную заяву падтрымалі 259 дэпутатаў. Рада патрабуе пакараць вінаватых

"Прыцягнуць да крымінальнай адказнасці і пакараць асоб, вінаватых у планаванні, падрыхтоўцы, пачатку і ажыццяўленні агрэсіі супраць Украіны і здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці", — гаворыцца ў заяве нардэпаў.

Акрамя таго, у выпадку адмовы РФ пакараць вінаватых, Украіна пакідае за сабой права звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з хадайніцтвам пачаць расследаванне сітуацыі, якая была выкліканая ўзброенай агрэсіяй РФ супраць Украіны і доўжыцца з 20 лютага 2014 года.

За заяву "Аб адпоры ўзброенай агрэсіі РФ і пераадоленні яе наступстваў" прагаласавалі 259 дэпутатаў.

Нагадаем, Арсень Яцанюк даручыў пачаць у Гаазе працэс супраць РФ за агрэсію і анексію Крыма.

tsn.ua