Знойдзеная прароцкая песня «Ляпісаў» (відэа)

Песня «Імперыя дабра» была напісаная ў 2010 годзе і павінна была ўвайсці ў альбом гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Вясёлые карцінкі». У ёй музыкі прадбачаць агрэсію Расіі.

Аднак кампазіцыя не пасавала да канцэпцыі кружэлкі, з якой Сяргей Міхалок пастараўся прыбраць адгалоскі «агітпопа», які быў на папярэдніх альбомах аднайменнай трылогіі «Агітпоп», паведамілі сайту charter97.org у новым гурце музыкі BRUTTO.