У АБСЕ заявілі пра спробы трэцяга боку заблакаваць работу місіі ва Украіне
Спецыяльная маніторынгавая місія (СММ) АБСЕ на Данбасе ў сваёй справаздачы заявіла, што "трэці бок" спрабуе абмежаваць працу назіральнікаў у рэгіёне канфлікту. Раней паведамлялася, што сутыкненні паміж украінскімі вайскоўцамі і баевікамі так званай ДНР правакуе неўстаноўлены "трэці бок".

"СММ стрымліваецца ад выканання сваіх наглядальных функцый з-за абмежаванняў, устаноўленых трэцімі бакамі, і мераў бяспекі, у тым ліку праз недахоп інфармацыі пра месцазнаходжанне мін", — гаворыцца ў справаздачы місіі.
Якія менавіта бакі перашкаджаюць назіральнікам выконваць сваім
абавязкі, арганізацыя не ўдакладняе.
"Сітуацыя з бяспекай на Данбасе непрадказальная і пастаянна змяняецца, перамір'е выконваецца не ўсюды. Па гэтай прычыне СММ мае патрэбу ў гарантыях бяспекі з боку ДНР і ЛНР, якія падаюцца не заўсёды", — дадае арганізацыя.
Раней місія паведамляла, што назіральнікі сталі сведкамі спроб сарваць перамір'е. Па словах афіцэраў як украінскіх, так і расійскіх узброеных сіл, невядомы "трэці бок" адкрываў стральбу з мінамётаў і аўтаматаў і гэтым правакаваў абодва бакі.