Польшча купляе ракеты Tomahawk і падлодкі (ВІДЭА)
Штуршком да такога рашэння стаў канфлікт ва Украіне.
“Gazeta Wyborcza” закранае надзвычай актуальную тэму, якая ў апошні час знаходзіць шырокае адлюстраванне ў СМІ. Польшча збіраецца мадэрнізаваць армію і выдаткаваць на гэтыя мэты вялізныя грошы. Штуршком да такога рашэння стаў канфлікт ва Украіне.
Ваенна-марскія сілы Польшчы рыхтуюцца купіць тры новыя дызельны падводныя лодкі і паставіць на іх ракеты “Tomahawk”. Падлодкі тыпу “Kobben”, якія цяпер знаходзяцца на ўзбраенні ВМС, былі вырабленыя ў Нямеччыне у 1970-я гады для ваенна-марскіх сіл Нарвегіі. Осла спісала падводныя лодкі і передало Польшчы ў 2002 годзе. Іх рэсурс заканчваецца ў 2017 годзе, і таму набыццё новых падлодак з'яўляецца проста неабходнасцю. Аднак узнікае праблема: раней ніхто не спрабаваў запускаць ракеты “Tomahawk” з падводных лодак такога малога класа. Нават самі амерыканцы, якія павінны быць зацікаўленыя ў продажы ракет, выказваюць сумневы. Польшча плануе купіць 24 “Tomahawk-і”, а кошт аднаго экзэмпляра складае 2 млн долараў. Акрамя таго, для навядзення крылатых ракет “Tomahawk” патрэбныя каардынаты з вайсковых спадарожнікаў, якіх Польшча проста немае. Такім чынам, канстатуе “Gazeta Wyborcza”, каб толькі не аказалася, што Мінабароны краіны закупіць даражэзныя цацкі для дарослых.
Падобная сітуацыя назіраецца таксама ў сухапутных сілах. Вайна ва Украіне паказала, што ў сучасных канфліктах вялікую ролю адыгрывае дальнабойная артылерыя з дальнасцю стральбы да 40 кіламетраў. На дадзены момант на ўзбраенні ў Польшчы — састарэлыя савецкія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі “Гваздзіка” і чэскія “Дана”. Палякі пачалі мадэрнізацыю самаходнай артылерыі, а ў якасці замены выбралі сваю канструкцыю — САУ “Krab”. Аднак аказалася, што падчас стрэлаў на брані ўстаноўкі з'яўляюцца мікратрэшчыны. Цяпер спецыялісты думаюць замяніць польскую хадавую частку на імпартную, а ў якасці магчымага варыянту разглядаецца прадукцыя з Паўднёвай Карэі. Такім чынам, распрацоўка САУ “Krab” паглыне дадаткова 1 млрд злотых (каля 250 млн еўра).
Паводле выдання “Gazeta Wyborcza”, у выніку акажацца, што “Krab” — гэта ніякая не польская распрацоўка, а толькі польская зборка, бо ў САУ, акрамя планаванай паўднёвакарэйскай базы, брытанская вежа і нямецкая гармата калібра 155 мм. Журналіст зазначае, што гэта не канец праблем з польскай САУ, бо аказалася, што рухавік устаноўкі слабы і не спраўляецца з нагрузкай шматтоннай машыны. І гэта толькі некаторыя прыклады з шэрагу многіх неабдуманых рашэнняў вайскоўцаў і чыноўнікаў, якія адказваюць за мадэрнізацыю арміі.