Украіна. Сёння на Львоўшчыне пачынаюцца ўкраінска-амерыканскія ваенныя вучэнні
Сёння, 20 красавіка, на Львоўшчыне пачнуцца ўкраінска-амерыканскія камандна-штабныя вучэнні з прыцягненнем войскаў "Фіарлес Гардыян–2015". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Украіны.

Удзел у вучэннях прымуць каля 300 дэсантнікаў ЗША. Фота cebr.com
Цырымонія адкрыцця вучэнняў адбудзецца ў Міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі Акадэміі сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдачнага ў сяле Старычы, Явароўскага раёна Львоўскай вобласці.
Варта адзначыць, што з боку ЗША ў вучэннях прымуць удзел каля 300 дэсантнікаў, а з боку Украіны — каля 900 байцоў.
Нагадаем, што 17 красавіка ў Украіне высадзіліся амаль тры сотні амерыканскіх дэсантнікаў.