У інтэрнэце распачалася акцыя салідарнасці з беларусам, асуджаным у Расіі за заклікі вярнуць Крым

Карыстальнікі збіраюцца пісаць лісты падтрымкі беларусу з СІЗА. На сёння Кірыл Сілівончык працягвае знаходзіцца ў СІЗА №1 у Ніжнім Ноўгарадзе.



1a18ae55_d823_411d_8aa0_da90ebbb5251_w640_r1_s_cx0_cy13_cw0.jpg

У сацыяльнай сетцы twitter заклікаюць вызваліць Кірыла Сілівончыка, які быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за допісы ў падтрымку Ўкраіны, якія ён разьмяшчаў у сацыяльнай сетцы Вконтакте. У гэтых допісах ён нібыта заклікаў «забіваць маскалёў», «вярнуць Крым Украіне» і г. д. Адзін з малюнкаў быў такі, дзе ўкраінскі салдат рве расейскі сьцяг і топча герб.

Карыстальнікі зьбіраюцца пісаць лісты падтрымкі беларусу з СІЗА. На сёньня Кірыл Сілівончык працягвае знаходзіцца ў СІЗА №1 па адрасе: 603009 Нижегородская обл., г. Нижний Новгород, пр. Гагарина, 26а

У падтрымку беларуса быў створаны адмысловы хэштэг #freebelarusian

www.svaboda.org