У Маскве згарэў клуб байкераў "Начныя ваўкі"
У Маскве згарэў начны клуб, у якім рэгулярна праходзілі злёты байкераў з арганізацыі "Начныя ваўкі", якая падтрымлівае палітыку расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
![552d323d9cf66_no4nie_volki.jpg 552d323d9cf66_no4nie_volki.jpg](/img/v1/news/full/552d323d9cf66_no4nie_volki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры гэтым лідар байкераў Аляксандр Залдастанаў запэўнівае, што клуб загарэўся не проста так, а ў выніку падпалу. Сваё меркаванне ён тлумачыць тым, што ачагоў узгарання было адразу некальк, паведамляе telegraf.by. З прычыны пажару значная частка начнога клуба згарэла.