Банк развіцця Беларусі дапамог Зімбабвэ купіць беларускую сельгастэхніку на 51 млн долараў
Пра гэта паведаміў прэзідэнт гэтай афрыканскай краіны Эмерсан Мнангагва.

Куратарам праектаў Беларусі ў Зімбабвэ з'яўляецца кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман. Але цяпер беларускую дэлегацыю ўзначальваў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык (злева). Яго суправаджаў ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі Аляксандр Зінгман (у цэнтры). Гэтага беларускага бізнэсоўца зімбабвійскія СМІ называлі "дарадцам" Шэймана. Фота: twitter.com/edmnangagwa/
— Я рады аб'явіць сёння, што мы інвеставалі 51 мільён даляраў у больш за 800 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. Гэтыя інвестыцыі дапамогуць ажывіць нашу сельскагаспадарчую прамысловасць, — напісаў у Твітэры Мнангагва.
Два гады таму ўрады Беларусі і Зімбабвэ дасягнулі пагаднення аб пастаўках у афрыканскую краіну сельскагаспадарчай тэхнікі на 58 млн даляраў. У Зімбабвэ ўжо дастаўлены 100 трактароў, 20 збожжаўборачных камбайнаў, 52 сеялкі, пяць цягачоў і пяць паўпрычэпаў беларускай вытворчасці. Да канца бягучага года морам прыбудуць яшчэ 370 трактароў, 20 камбайнаў і 138 сеялак. Фінансаванне праекта ажыццяўляюць Банк развіцця Беларусі і Банк гандлю і развіцця Усходняй і Паўднёвай Афрыкі.
Паводле інфармацыі выдання The Herald, дэлегацыі Беларусі і Зімбабвэ ўчора дамовіліся аб новай угодзе, якая прадугледжвае пастаўку 3000 трактароў.

Сёння ж у сталіцы Зымбабвэ Харарэ таксама расчыніў дзверы цэнтр па абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі, якая пастаўляецца з Беларусі. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Эмерсан Мнангагва абвясціў аб запуску сумеснай з Беларуссю ўрадавай праграмы па механізацыі аграрнага сектара афрыканскай краіны.
— Аграрны сектар разам з горназдабычай з'яўляецца ключавым для развіцця Зімбабвэ. Пры гэтым механізацыя ўяўляе сабой магістральны шлях развіцця нацыянальнай сельскай гаспадаркі, — заявіў Мнангагва.
Як адзначае ТАСС, Сельская гаспадарка Зімбабвэ знаходзіцца ў цяжкім становішчы пасля няўдалай рэформы, падчас якой з 2000 года былі канфіскаваныя землі ў 4,5 тыс. белых фермераў. Зімбабвэ, які некалі лічылаўся жытніцай ўсёй Афрыкі, цяпер спрабуе аднавіць сваю сельскую гаспадарку. У пачатку гэтага года Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН папярэдзілі, што 7,7 млн зімбабвійцам, або кожнаму другому жыхару краіны пагражае голад. У сталіцы краіны Харарэ ў прадуктовых крамах часта ўспыхваюць бойкі за тыя невялікія партыі кукурузы і круп, якія час ад часу паступаюць у дзяржаўную гандлёвую сетку. Назіраюцца істотныя перабоі з пастаўкамі хлеба ў крамы.
Паводле tut.by