Der Spiegel: З-за санкцый Расія страціла магчымасць выпускаць касмічныя караблі

У сувязі з заходнімі санкцыямі, у расійскай касмічнай галіны заканчваецца спецыяльнае абсталяванне для вытворчасці караблёў. Замену вельмі складана дастаць. Пра гэта паведамляе Герхард Кавальскі у сваім артыкуле «Дэталяў для расійскіх касмічных караблёў амаль няма», апублікаванай на сайце нямецкага выдання Der Spiegel



kosmkor.jpg

Для многіх прыхільнікаў астраноміі Космас — гэта неверагодна жаданае месца. Для вытворцаў электронікі Космас роўны кашмару. З-за тысячаў дробных часціц, якія пастаянна абсыпаюць касмічныя караблі. Касмічнае выпраменьванне небяспечна як для чалавека, так і для кампанентаў. Таму касмічныя караблі, якія павінны працаваць на працягу многіх гадоў, трэба абараніць асаблівым чынам з дапамогай спецыяльнага абсталявання, якое зможа вытрымліваць бамбаванне электронаў і атамных часціц без шкоды.

Касмічнае агенцтва Расіі «Раскосмас» купляла гэта спецыяльнае абсталяванне да гэтага часу амаль выключна ў Заходняй Еўропе і ЗША. Тым не менш, пасля санкцый у сувязі з крызісам ва Украіне гэтаму прыйшоў канец — і таму ганарлівая касмічная нацыя апынулася ў вялікай бядзе. Гэта не значыць, што ракеты застануцца на зямлі, у рэшце рэшт, касмічныя караблі будуюць на працягу многіх гадоў, і многія з кампанентаў захоўваюцца на складзе. Але папаўнення больш не будзе.

Каб пераадолець пагражаючы дэфіцыт, віцэ-прэм’ер Дзмітрый Рагозін цяпер хоча стварыць уласную вытворчасць мікраэлектронікі для аэракасмічнай прамысловасці. Чароўнае слова — замена імпарту. Санкцыі сталі «выпрабаваннем для нацыянальнага характару» расейцаў, сказаў ён палітыкам, адказным за армію і касмічныя палёты. «Я гарантую, што задача будзе выканана».

Як гэта павінна атрымацца з улікам састарэлай тэхнікі, застаецца таямніцай Рагозіна. У канчатковым выніку пад санкцыі падпадаюць таксама многія высокатэхналагічныя машыны для вытворчасці мікрасхем. Віцэ-прэм’ер нават не спрабаваў схаваць, што растйская ракета без заходніх тэхналогій не паляціць.

Да гэтага часу ўсе дэталі закуплялі пераважна за мяжой. Толькі толькі невялікая доля была ўласнай вытворчасці.

Не адмаўляцца ад усяго замежнага

Велічна абвешчанае Рагозіным уласная вытворчасць так хутка не з’явіцца. Таму што, у дадатак да машын, на заводах «Раскосмоса» не хапае цэлага пакалення кваліфікаваных рабочых. З-за нізкай заработнай платы яны ўжо даўно перайшлі ў прыватны сектар.

Кіраўнік найбуйнейшага нацыянальнага вытворцы «Расійскія касмічныя сістэмы» (РКС), Андрэй Цюлін, хоча ўсё хутка аднавіць: «Мы павінны вярнуць спецыялістаў, якія пакінулі кампанію ў апошнія гады». Ён таксама паабяцаў працягнуць, як і планавалася, забяспечваць уласную вытворчасць ключавых кампанентаў для касмічнай навігацыйнай сістэмы ГЛОНАСС.

Але менеджэр занадта шмат на сябе бярэ. Паколькі для такога прэстыжнага аб’екта як ГЛОНАСС пастаўлена мэта, яшчэ ў гэтым годзе павысіць дакладнасць да менш аднаго метра, каб зраўняцца з GPS-сістэмай амерыканцаў.

Кіраўнік Аб'яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі (ОРКК), Ігар Камароў, прызнаў, што санкцыі для яго краіны «зразумела, хваравітыя». Зараз неабходна «шукаць менш балючы і больш танны метад вырашэння гэтага пытання». Камароў таксама намякнуў на магчымае рашэнне праблемы. Нельга адмовіцца ад усяго «замежнага», і Расія будзе закупляць мікраэлектроннай кампаненты і абсталяванне ў «надзейных пастаўшчыкоў» у Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах Азіі.

Мядзведзеў перасцерагае ад поўнай адмовы ад імпарту

Між тым, прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў пазбавіў пэўнага зачаравання чароўнае слова «замена імпарту». У інтэрв’ю ён перасцерагае ад поўнай адмовы ад імпарту, паколькі гэта тоіць у сабе рызыкі. Калі знікне канкурэнцыя і рынак будзе «закрытым», то знізіцца якасць. Лепш, калі б расійская прамысловасць сканцэнтравалася на ўласнай прадукцыі ў тых галінах, якія будуць канкурэнтаздольнымі на міжнародным узроўні.

У спрэчцы з Захадам, Расія ў цяперашні час вядзе сябе нават прымірэнча. Яшчэ некалькі тыдняў таму віцэ-прэм’ер у адказ на санкцыі ЗША сказаў, што калі Вашынгтон больш не хоча супрацоўнічаць з яго краінай у космасе, то амерыканцам ў будучыні прыйдзецца дабірацца да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) «з дапамогай трампліна». Ён таксама пагражаў ім максімальнымі штрафамі: забаронай на сумесны палёт на МКС. Акрамя гэтага, ён усё яшчэ хоча пастаўляць рухавікі для амерыканскіх ракет «Атлас», калі яны не будуць выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах.

А зараз Рагозін стаў дзіўна прыгнечаным. «Мы прагматыкі, рэалісты», — нядаўна прызнаўся ён. У іх не было ніякага намеру шкодзіць самім сабе. Таму Расея не адмовіцца ад паставак ракетных рухавікоў, таму што трэба зарабляць грошы на развіццё ўласнай вытворчасці. Яго краіна не павінна паводзіць сябе настолькі «па-дурному і прапагандысцкі» як ЕС і ЗША, а дзейнічаць так, каб «выкарыстоўваць энергію праціўніка», распавядаў віцэ-прэм’ер. Гэтак неабходныя кампаненты Расія ўсё роўна не атрымае, але, па меншай меры, шкода ўласнай касмічнай галіне не стане яшчэ больш.