Назіральнікі на Данбасе не змаглі пачалі працу, бо баевікі не спынілі агонь
На Данбасе завяршылася камплектаванне трохбаковых клірынгавых груп назіральнікаў, але яны не могуць пачаць працу.
Згодна з дамоўленасцямі трохбаковай кантактнай групы, якія былі дасягнуты ў Мінску, на Данбасе завяршылася камплектаванне трохбаковых клірынгавых груп назіральнікаў, якія павінны сачыць за спыненнем агню і паэтапнай стабілізацыяй лініі размежавання бакоў.
Назіральнікі будуць знаходзіцца ў зоне АТА без зброі і мець адметны знак у выглядзе павязкі белага колеру з літарамі “НМ” (Назіральная місія).
Групы ў бліжэйшы час адправяцца ў пэўныя сектары, пазначаныя сцягам АБСЕ, і будуць ажыццяўляць збор, абагульненне і прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку інфармацыі аб фактах парушэнняў палажэнняў Мемарандума.
Сёння работа груп не пачалася з-за адсутнасці згоды на гэта ад незаконных узброеных фарміраванняў, якія працягваюць парушаць рэжым спынення агню.