"Дзе будзем хавацца ў выпадку вайны?" — пра гэта пачалі разважаць літоўцы
У выпадку вайны ці іншых экстрэмальных сітуацый прадстаўнікі ўлады ў бяспечных сховішчах будуць вырашаць, як ратаваць краіну, а простыя грамадзяне Літвы будуць вымушаныя хавацца ў падвалах шматкватэрных дамоў ці шукаць часовы прытулак у бліжэйшых школах, шпіталях, гандлёвых цэнтрах. Акрамя гэтага, бяспечнае часовае размяшчэнне прадугледжана не для ўсіх жыхароў Літвы, піша Lietuvos žinios.
У 2010 годзе, калі ўступіў у сілу Закон
аб грамадзянскай бяспецы ў новай рэдакцыі, не засталося сховішчаў для жыхароў. Прадстаўнікі Дэпартамента супрацьпажарнай бяспекі і выратавання адзначаюць, што змянілася не толькі
паняцце сховішча, але і сама канцэпцыя. Сховішчы, абсталяваныя
на грошы падаткаплацельшчыкаў, прызначаныя толькі для дзяржаўных службоўцаў і службовых асобаў, каб у выпадку няшчасця яны
маглі працаваць у бяспецы.
Галоўны спецыяліст Аддзела падрыхтоўкі да няшчасцяў і папярэджання Упраўлення грамадзянскай абароны Гедрус Грайчунас сказаў, што зараз у Літве прыкладна 85 сховішчаў — яны ёсць «ва ўсіх міністэрствах, дзяржаўных установах і ўстановах самакіравання, а таксама тых гаспадарчых суб'ектах, якія абавязаны мець аперацыйныя цэнтры па надзвычайных сітуацыях». Таксама абсталююцца два асаблівыя сховішчы для забеспячэння дзейнасці дзяржаўнага аперацыйнага цэнтра па надзвычайных сітуацыях.