Ніякі Хасаўюрт, ніякі Брэсцкі мір Пуціна не задаволіць

Ніякі Хасаўюрт, ніякі Брэсцкі мір Пуціна не задаволіць. Яго мэта — распальваць вайну да таго часу, пакуль Украіна не зможа арганізаваць эфектыўны супраціў на сваёй зямлі, і пакуль нам не ўдасца мабілізаваць у сваю падтрымку сусветную супольнасць.  Пра гэта піша ў Фэйсбуку галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў..



pucin_ahresar1.jpg

Сёння Вярхоўны Галоўнакамандуючы Пётр Парашэнка правядзе сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства абароны Украіны. Будуць сказаныя некаторыя важныя словы. Але гэтыя словы нічога не зменяць, калі за імі не будзе стаяць праграма дзеянняў. Калі за рашэннямі і планамі не будзе бачны канкрэтны салдат і канкрэтны афіцэр, які ідзе ў бой, і якому МА дапамагае перамагчы ворага самым найлепшым чынам.
 

"І вось тут, на першы план выходзіць усё-такі тое, пра што я пішу шмат месяцаў, і на што кіраўніцтва Украіны, на жаль, не звяртае належнай увагі. Стратэгія і тактыка. Таму што будаваць войска трэба, не зыходзячы са старажытных і адарваных ад рэалій інструкцый, не з убогага ўзроўню ўспрымання рэчаіснасці кабінетнымі грамабоямі. Трэба пачаць будаваць кіраванне баявымі дзеяннямі і абаронай Украіны, зыходзячы з наступных абавязковых крытэрыяў:
1. Выразнай фармулёўкі ваеннай дактрыны.
2. Азначэння стратэгіі дзеянняў і тактыкі баявога прымянення.
3. Рэалістычнай ацэнкі ўзроўню баявых якасцяў узброеных сілаў.
4. Рэалістычнай ацэнкі мабілізацыйнага патэнцыялу, рэсурсаў забеспячэння і тэхнікі.
5. Стварэнне адзінага аўтаномнага цэнтра баявога кіравання ўсімі ўзброенымі фарміраваннямі і дзяржаўнымі ўстановамі ў зоне ваенных дзеянняў у пяці абласцях для арганізацыі рэалістычнага аператыўнага планавання і аператыўнага кіравання дзеючай арміяй.
6. Шырокіх кадравых змен — прасоўвання на кіруючыя пасады ва ўсіх частках афіцэраў, якія кіравалі баявымі дзеяннямі непасрэдна ў баявых парадках.
7. Разліку і планавання баявога забеспячэння для патрэбаў дзеючай арміі.
8. Арганізацыя і аптымізацыя сістэмы лагістыкі.
9. Рэарганізацыя сістэмы баявой падрыхтоўкі, папаўненне дзеючых частак, кропкавая мабілізацыя, падрыхтоўка аператыўных рэзерваў.
10. Стварэнне адзінай Аб'яднанай разведвальнай структуры — аналітычнага апарата для аператыўнай апрацоўкі выведвальнай інфармацыі і перадачы яе на рэалізацыю ў рэальным маштабе часу.
 

Усё гэта можна і трэба рабіць неадкладна. Іншага шляху няма.
 

Ваяваць з Расеяй можна толькі прафесійна. Пуцін спыніцца толькі там, дзе сустрэне супраціў.
 

Думаеце, на гэта няма часу, гэта складана, гэта будзем рабіць пасля вайны, гэта вельмі разумна, гэта не атрымаецца? Але цяпер паглядзіце ў спісы загінулых за 18 жніўня — 5 верасня. Толькі ў сектары "Д" і сектары "Б" сіл АТА — на паўднёвым фронце, нашы страты склалі не менш за 500 чалавек. Пакуль валанцёры збіраюць па крупках баявыя машыны для АТА, мы страцілі баявую тэхніку, прыдатную для аснашчэння цэлай механізаванай брыгады.
 

Гэта кошт недаацэнкі суперніка, гэта цана недаацэнкі пуцінскай хлусні, жадання крамлёўскай банды любой цаной знішчыць Украіну, гэта цана пустых надзеяў на палітычныя абяцанні, без уліку дзеючых ваенных фактараў.
 

Ніякі Хасаўюрт, ніякі Брэсцкі мір Пуціна не задаволіць.Яго мэта — распальваць вайну да таго часу, пакуль Украіна не зможа арганізаваць эфектыўны супраціў на сваёй зямлі, і пакуль нам не ўдасца мабілізаваць у сваю падтрымку сусветную супольнасць. А ва ўсім свеце паважаюць не ахвяр, а эфектыўных байцоў. Давайце станавіцца эфектыўнымі. Давайце біць ворага не крывёй герояў, а прафесіяналізмам і парадкам.
 

Агрэсар спыніцца, калі наймітам Пуціна трэба будзе заказваць трунаў больш, чым снарадаў.
 

Пераклад НЧ