Германія. 20 гадоў першым нацыянальным выбарам

Германія адсвяткавала 20-ю гадавіну першых агульнанацыянальных выбараў. 2 снежня 1990 года ўпершыню пасля вайны немцы абралі адзіны парламент. Гэтыя выбары сталі сапраўдным халодным душам для ўсіх партый, акрамя хіба што Хрысціянска-дэмакратычнага саюза. Зараз цяжка сабе ўявіць, што зялёныя, якія цяпер карыстаюцца падтрымкай 20 працэнтаў бюргераў, тады трапілі ў парламент дзякуючы асаблівасцям выбарчага працэсу ў былой ГДР, дзе не было прахаднога бар'еру і, адпаведна, у Бундэстагу было 8 мясцовых зялёных. Тое ж самае здарылася і з партыяй былых нямецкіх камуністаў (PDS).

Германія адсвяткавала 20-ю гадавіну першых агульнанацыянальных выбараў. 2 снежня 1990 года ўпершыню пасля вайны немцы абралі адзіны парламент. Гэтыя выбары сталі сапраўдным халодным душам для ўсіх партый, акрамя хіба што Хрысціянска-дэмакратычнага саюза. Зараз цяжка сабе ўявіць, што зялёныя, якія цяпер карыстаюцца падтрымкай 20 працэнтаў бюргераў, тады трапілі ў парламент дзякуючы асаблівасцям выбарчага працэсу ў былой ГДР, дзе не было прахаднога бар'еру і, адпаведна, у Бундэстагу было 8 мясцовых зялёных. Тое ж самае здарылася і з партыяй былых нямецкіх камуністаў (PDS). Яна сабрала па краіне дробязь — 2,4 працэнта і таксама змагла выжыць выключна дзякуючы згаданым вышэй асаблівасцям выбарчага кодэкса на Усходзе. Выбары паставілі крыж на кар'еры Оскара Лафантэна, які быў тады лідэрам сацыял-дэмакратаў. Пасля таго, як ружовыя атрымалі толькі 33 працэнты галасоў, Оскар згубіў пасаду кіраўніка і шанец у будучыні стаць канцлерам. На вакантнае месца старшыні адразу паклаў вока амбіцыйны Герхард Шродэр. Затое выбары 1990-га сталі апафеозам папулярнасці Гельмута Коля. Дзякуючы падзенню Берлінскай сцяны Коль стаў у вачах публікі канцлерам адзінства.
Па матэрыялах нямецкай прэсы