Генетыкі знайшлі сляды скрыжавання сланоў і мамантаў

Генетыкі «напісалі» самую поўную эвалюцыйную гісторыю слановых. Навукоўцы прадставілі філагенетычнае дрэва гэтага сямейства. Аказалася, што сланы і маманты нямала падарожнічалі з кантынента на кантынент і крыжаваліся паміж сабой.

slany.jpg

Дзясяткі тысяч гадоў таму слановыя жылі ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы і былі адным з самых распаўсюджаных сямействаў мегафаўны, да якой, у тым ліку, адносіліся сланы, маманты і палеалаксадоны. Зараз на планеце засталося тры віды сланоў — афрыканскі саванны (Loxodonta africana) ды лясны (L.cyclotis), і індыйскі сланы (Elephas maximus). Біёлагі падзялілі афрыканскіх сланоў на два віды па выніках марфалагічных і генетычных (1, 2) даследаванняў.
Каб прасачыць гісторыю сямейства слановых даследнікі з дзевяці краін пад кіраўніцтвам Дэвіда Рэйха (David Reich) з Інстытута Брода, MIT, і Гарвардскага універсітэта одсеквенавалі геномы 14 прадстаўнікоў хобатных. У тым ліку навукоўцы вызначылі паслядоўнасць геномаў двух афрыканскіх саванавых, двух лясных і двух індыйскіх сланоў з розных папуляцый, вымерлага прамабіўневага ляснога слана (Paleoloxodon antiquus), чатырох шарсцістых мамантаў (Mammuthus primigenius), якія жылі ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы, маманта Калумба (Mammuthus columbi ) і двух прадстаўнікоў блізкароднасных сямейства мастадонтаў (Mammut americanum). Мастадонты і слановыя падзяліліся ў перыяд 20-30 мільёнаў гадоў таму. Акрамя таго, аўтары артыкула прааналізавалі ўжо апублікаваныя геномы двух шарсцістых мамантаў і чатырох індыйскіх сланоў. Па выніках аналізу даследнікі пабудавалі філагенетычныя дрэвы слановых.
Высветлілася, што сланы і маманты некалькі разоў падарожнічалі паміж кантынентамі і крыжаваліся паміж сабой. Так, маманты Калумба, што жылі ў Паўночнай Амерыцы, крыжаваліся з шарсцістымі мамантамі, якія мігравалі з Еўразіі. У сваім папярэднім артыкуле аўтары палічылі афрыканскага ляснога слана самым блізкім сваяком прямабіўневага слана-антыкуса. На самай справе антыкусы апынуліся генетычна падобныя і з шарсцістымі мамантамі, і з агульным продкам абодвух відаў афрыканскіх сланоў. У той жа час, даследнікі яшчэ раз пацвердзілі, што афрыканскія саванавы і лясны сланы адносяцца да розных відаў. Іх продкі падзяліліся прыкладна 2-5 мільёнаў гадоў таму. А апошнія 500 тысяч гадоў сваёй гісторыі афрыканскія саванавы і лясны сланы жылі ізалявана адзін ад аднаго і не крыжаваліся.
Нядаўна фінскім навукоўцам удалося апісаць індывідуальныя рысы характару азіяцкіх сланоў. Аказалася, што асобы жывёл характарызуюць тры параметры: уважлівасць, сацыяльнасць і агрэсіўнасць.
Паводле nplus1.ru