Германія будзе высылаць уцекачоў з балканскіх краін

Урад Нямеччыны ўхваліў законапраект, што робіць больш жорсткімі правілы прадастаўлення прытулку мігрантам. Гэта робіцца з мэтаю скараціць колькасць бежанцаў, якія прыбываюць у краіну.



150929160414_migrants_624x351_getty_nocredit.jpg

Для ўступлення ў сілу законапраект муцсіць ухваліць парламент.

Паводле прапанаваных зменаў, цяпер з Германіі будуць высылаць уцекачоў, якія просяць прытулак з эканамічных меркаванняў.

Бежанцы, у якіх скончыўся тэрмін знаходжання ў Германіі, будуць дэпартаваныя без папярэджання.
 

Прынята таксама рашэнне, што цяпер грамадзяне Албаніі, Босніі, Косава і Чарнагорыі не маюць права прасіць прытулку ў Германіі, бо гэтыя тэрыторыі пераведзеныя ў спіс бяспечных для жыцця.

Яшчэ адным пунктам законапраекта з'яўляецца прапанова аб паскораным разглядзе прашэнняў пра прытулак наўпрост у пунктах прыбыцця ў краіну.
 

Усе парушальнікі міграцыйнага заканадаўства зараз павінны быць затрыманыя і высланы з краіны. 

Таксама з 2016 года ўрад ФРГ мае намер выдзяляць федэральным землях па 670 еўра ў месяц на кожнага ўцекача з моманту яго рэгістрацыі і да заканчэння разгляду просьбы, што павінна скласці кал пяці месяцаў. У наступным годзе землі атрымаюць з федэральнага бюджэту 2,68 млрд еўра на гэтыя мэты.

Акрамя гэтага, з 2016 па 2019 год урад штогод плануе выдзяляць па 500 млн еўра на будаўніцтва сацыяльнага жылля.

Гэты законапраект у кастрычніку павінен разгледзіць парламент. У выпадку ўхвалы дакумент уступіць у сілу з 1 лістапада.

Агенцтва ААН па справах бежанцаў паведамляла раней, што ў гэтым годзе ў Еўропу прыбылі ўжо каля 500 тысяч уцекачоў з краін Блізкага Ўсходу і паўночнай Афрыкі. У Германіі ў гэтым годзе чакаецца, што прытулак будуць прасіць каля 800 тысяч чалавек — у чатыры разы больш, чым у мінулым годзе.
Як паведамляюць нямецкія СМІ, толькі за апошнія 10 дзён у краіну прыбылі каля 30 тысяч уцекачоў.

"Нашы магчымасці прымаць у краіне людзей лімітаваны, хоць, вядома, мы пакуль не ведаем, калі гэтыя ліміты будуць вычарпаныя", — сказаў прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк у мінулую нядзелю.
 

Ва ўсходніх рэгіёнах краіны расце напружанне ў сувязі з прытокам мігрантаў, якія ўжо некалькі разоў станавіліся аб'ектамі нападаў ультраправых.

ВВС