Яны пра нас: Замежныя СМІ пра беларускі рэферэндум

Ці пачнецца праз тыдзень у Беларусі транзіт улады? Гэтая і іншыя тэмы сёння ў фокусе замежных СМІ, якія пішуць пра нашу краіну.

Ілюстрацыйнае фота. Дзмітрый Дзмітрыеў

Ілюстрацыйнае фота. Дзмітрый Дзмітрыеў

«Ён (Пуцін) настойліва рэкамендаваў Лукашэнку казаць аб канстытуцыйнай рэформе як аб магчымасці выхаду з крызісу, змякчэння сітуацыі — нейкая морква для пратэстоўцаў. Пуціну трэба знайсці легітымнасць, якую Лукашэнка страціў у жніўні 2020 года. У яго ўяўленні рэферэндум дае фармальныя падставы казаць: народ падтрымаў Лукашэнку, мы працуем з легітымным кіраўніком дзяржавы».ВВС (Вялікабрытанія)
«Крах мадэлі транзіту ўлады ў Казахстане, якая была ўзорам для пераймання, умацаваў яго (Лукашэнку) у намерах не сыходзіць з прэзідэнцкай пасады, чаго б гэта яму ні каштавала. Мяркуючы па дзеяннях Масквы і Мінска, з пазіцыяй Лукашэнкі адносна транзіту ўлады пакуль пагадзілася і Расія, а гэта значыць, што само пытанне перастала быць актуальным. Нагадаем, што рэферэндум пройдзе 27 лютага, аднак ніякіх датэрміновых выбараў пасля гэтага хутчэй не будзе. Лукашэнка ўжо прадэклараваў намер утрымацца ў крэсле да канца цяперашняй кадэнцыі, гэта значыць да 2025 года».Независимая газета (Расія)
«Успомніце, як мінулай восенню саюзніца Масквы Беларусь справакавала міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай. Прэзідэнт Лукашэнка пусціў да сябе ў краіну тысячы патэнцыйных імігрантаў у ЕС без усялякіх віз. А затым проста падштурхнуў іх да мяжы. Што калі Масква развяжа рукі малійскаму ці лівійскаму "Лукашэнку", і той задаволіць аналагічны міграцыйны крызіс у Італіі і Іспаніі?».The Telegraph, (Вялікабрытанія)
«У цэлым працэс падрыхтоўкі рэферэндуму ўжо на дадзеным этапе дазваляе зразумець, што галасаванне будзе праведзена прыкладна гэтак жа, як і папярэднія электаральныя кампаніі. Непрыняцце апазіцыянераў ні ва ўчастковыя камісіі, ні ў назіральнікі (пры тым, што немалая частка насельніцтва рэспублікі сімпатызуе апазіцыі) сведчыць аб тым, што апаненты ўлады аказваюцца адрэзаны ад працэсу. Таму рэферэндум сам па сабе ці наўрад здольны прывесці насельніцтва да кансэнсусу і панізіць узровень канфрантацыі ў рэспубліцы». Украіна.ру (Расія)
«Бяззменны старшыня калгаса са сцягам Беларускай ССР верыць ва ўласную незаменнасць для Крамля, але забывае, што ён не Кадыраў, які падняў статус савецкай Чачэна-Інгушскай аўтаномнай рэспублікі да статусу вышэй, чым у саюзных рэспублік у часы СССР. Маскве без Кадырава кіраваць Чачнёй будзе складана, а без Лукашэнкі яна ўжо можа спакойна абысціся. За Кадырава, калі Масква захоча яго ліквідаваць, паднімуцца як мінімум ягоныя сілавікі і яшчэ кагосьці мабілізуюць, а ў Беларусі ўжо ніхто не заступіцца за Лукашэнку. Гэтае "ўжо" канчаткова адбудзецца пасля 27 лютага, на якое ён прызначыў нешта падобнае на рэферэндум па новай канстытуцыі».Обозреватель (Украіна)
«Карыстаючыся падтрымкай Масквы і кантралюючы сілы бяспекі і войска, Лукашэнка ўмацаваў сваё ўнутранае становішча, хаця знешнюю палітыку яму ўсё часцей дыктуе Расія. Большасць апазіцыйных дзеячаў або знаходзяцца за кратамі, або былі вымушаны ўцякаць з краіны.
У гэтым месяцы Лукашэнка правядзе рэферэндум па канстытуцыі, які заходнія краіны не жадаюць прызнаваць, называючы нелегітымным. Аналітыкі гавораць, што рэферэндум мае на мэце забяспечыць яму магчымасць у нейкі момант сысці з прэзідэнцкай пасады, захаваўшы пры гэтым агульны кантроль над краінай». The Guardian (Вялікабрытанія)
«27 лютага будзе праходзіць рэферэндум па так званай новай Канстытуцыі, якая, як чакаецца, замацуе паўнамоцтвы Лукашэнкі праз прэзідэнцтва ці старшынства ў прэзідыуме Усебеларускага народнага сходу. Гэта не той варыянт, на які разлічваў Крэмль, але тым не менш Лукашэнка хоча атрымаць падтрымку Пуціна і падчас візіту хацеў далажыць яму аб тым, як ідуць справы».Дождь (Расія)