Бюлетэні на рэферэндуме будуць толькі на рускай мове
У эфіры дзяржканала АНТ паказалі, як будзе выглядаць бюлетэнь і як ён будзе абаронены «ад падробак».
![biul1_220221_3zfwu.jpg biul1_220221_3zfwu.jpg](/img/v1/images/biul1_220221_3zfwu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэкст дакумента цалкам на рускай мове, заўважыла НН. Апошні раз тое ж было ў 2004 годзе, калі Лукашэнка прасіў дазволіць яму пераабірацца бясконцую колькасць разоў.
Бюлетэні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў друкуюцца па-беларуску.
![biul2_220221_tkyec.jpg biul2_220221_tkyec.jpg](/img/v1/images/biul2_220221_tkyec.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адваротны бок будзе светла-салатавага колеру, таксама на ім будзе напісана «Республика Беларусь». Аргументуюць гэта тым, каб не даць магчымасць падрабіць дакумент, але ёсць меркаванне, што рэальная прычына — іншая.