Казахстан. Назарбаеў не хоча быць «Елбасы»

Цікавая філалагічная палеміка разгарнулася ў Казахстане з прычыны надання прэзідэнту Нурсултану Назарбаеву тытула «Лідэр нацыі». На казахскую мову «лідэр нацыі» перакладаецца як «елбасы». Гэтае слова, дарэчы, прыдумаў у 1997 годзе рэдактар газеты «Прэзідэнт і народ». Аднак «елбасы» гучыць для славянскага вуха неяк не вельмі прыгожа. Таму шэраг афіцыйных выданняў выступілі з ініцыятывай называць лідэра нацыі — «саруар». «Саруар» у перакладзе з казахскага — «пастух авечак».

Цікавая філалагічная палеміка разгарнулася ў Казахстане з прычыны надання прэзідэнту Нурсултану Назарбаеву тытула «Лідэр нацыі». На казахскую мову «лідэр нацыі» перакладаецца як «елбасы». Гэтае слова, дарэчы, прыдумаў у 1997 годзе рэдактар газеты «Прэзідэнт і народ». Аднак «елбасы» гучыць для славянскага вуха неяк не вельмі прыгожа. Таму шэраг афіцыйных выданняў выступілі з ініцыятывай называць лідэра нацыі — «саруар». «Саруар» у перакладзе з казахскага — «пастух авечак». На іх думку, «не ўсе разумеюць значэнне слова «нацыя». Вобразна кажучы, у атары можа быць шмат авечак. У кожнай свая, можна сказаць, «нацыянальнасць». Калі аб’яднаць усіх авечак, то будзе «нацыя», а лідэрам атары, як вядома, з’яўляецца пастух — «саруар». Палеміка працягваецца. Цікава, што журналіст выдання «Прэзідэнт і народ», аўтар тэрміну «елбасы», згодны з тым, што «елбасы» — гэта не лепшае слова. «Трэба шукаць новы сінонім, які яшчэ больш звяжа народ і прэзідэнта», — кажа ён.
Па матэрыялах казахскай прэсы