Кітай супраць ЗША: паўночнакарэйскія рахункі
У аўторак адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыстрашыла ўвесці яшчэ больш санкцый супраць Кітая, калі Пекін не пачне сур'ёзна ціснуць на свае банкі і іншыя кампаніі, якія працягваюць супрацоўнічаць з Паўночнай Карэяй. Абавязальніцтва спыніць такога роду дапамогу КНДР Кітай узяў на сябе, калі падтрымаў увядзенне дадатковых санкцый ААН. Прэзідэнцкая адміністрацыя ўжо некаторы час выказвае незадаволенасць паводзінаў Кітая.
Перад тым як звярнуцца да Кітаю з пагрозамі, ЗША агучылі ў панядзелак новы спіс прапанаваных ААН супраць КНДР санкцый, прычым гэтыя санкцыі апынуліся мякчэй, чым ЗША перш настойвалі. На думку дыпламатаў, змякчэнне было трэба для таго, каб Расія і Кітай пагадзіліся.
Між тым, з'явіліся паведамленні ад ААН, што Кітай недастаткова старанна сочыць за ізаляцыю КНДР. Кітай на гэта запярэчыў, што ён, наадварот, сапраўды выконвае ўсе прадпісанні. Так ці інакш, Вашынгтон мае намер дамагацца поўнай фінансавай ізаляцыі Пхеньяна, нават калі дзеля гэтага прыйдзецца ў аднабаковым парадку байкатаваць кампаніі Кітая, другой па памерах каномікі ў свеце. Амерыканскае казначэйства ўжо ўвяло санкцыі супраць аднаго кітайскага банка і некалькіх фірмаў. Гэта было зроблена для таго, каб прадэманстраваць Кітаю сур'ёзнасць намераў.
Кітай, які ўваходзіць у склад Рады бяспекі ААН, падтрымаў узмацненне жорсткасці фінансавага ціску на Паўночную Карэю. У панядзелак ён ухваліў дадатковую забарону ААН на гандаль тэкстылем, а таксама абмежаванні на пастаўкі нафты. Першапачаткова ЗША дамагаліся поўнага нафтавага эмбарга, але гэтаму Кітай запрацівіўся. Яму не падабаюцца меры, якія могуць прывесці да калапсу ў КНДР, таму што для яго гэта пагражае міграцыйным крызісам.
Кітайскія банкі асцерагаецца амерыканскіх санкцый. Уласна на такія пагрозы яны рэагуюць значна больш жыва, чым на рэзалюцыі ААН, і гэта сведчыць аб тым, што ў Кітая няма непасрэднай матывацыі ціснуць на Паўночную Карэю. Галоўны непрыемны для Кітая момант у тым, што калі замежная кампанія трапляе ў чорны спіс амерыканскага казначэйства, амерыканскія кампаніі адразу губляюць жаданне з ёй ўзаемадзейнічаць, таму што за гэта яны могуць падвергнуцца сур'ёзным штрафам.
Кітайскія банкі цяпер не могуць сабе дазволіць сварыцца з ЗША. Супрацоўнікі некаторых з гэтых банкаў адказваюць, што паўночнакарэйскія рахункі яны замарозілі і адкрываць іх у бліжэйшы час не збіраюцца. Такім чынам, па меншай меры, на дэкларатыўным узроўні Кітай спрабуе выглядаць рахманым.
Але абыходныя шляхі ўсё роўна застаюцца. Гаворка ідзе толькі аб спыненні транспамежных аперацый. Кажучы тэхнічна, паўночнакарэйскаму служачаму дастаткова перасекчы кітайскую мяжу і перадаць грошы пасярэдніку, які адкрые на яго імя рахунак. Гэта ўжо не будзе забароненая трансмежавая аперацыя. Акрамя таго, невядома, наколькі эфектыўна кітайскія банкі блакуюць існуючыя паўночнакарэйскія рахунку.
Паводле polit.ru