ЗША. Хто замовіў ураганы?
Група навукоўцаў сцвярджае, што тарнада, якія апошнім часам атакавалі Карыбы, — не прыродная стыхія, а прадукт свядомай дзейнасці чалавека.

Ураганы "Ірма" і "Хасэ". Фота
Свае высновы яны зрабілі на базе здымкаў з космасу. Асноўны доказ, які, па іх словах, кажа пра штучны характар стыхіі — дзіўная траекторыя тых самых ураганаў. Падазрона выглядае і тое, што тры вельмі моцны ўраганы па часе паўсталі практычна сінхронна, хаця раней такога ніколі ў гісторыі не было.
А вось адказ на галоўнае пытанне — якая дзяржава або групоўка магла замовіць тыя ўраганы — навукоўцы не агучылі. У тым ліку, напэўна, таму, што стыхія атакуе краіны з рознымі дзяржаўнымі ідэалогіямі. Ад ураганаў пакутуюць як на сацыялістычнай Кубе, так і ў ЗША, дзе пануе капіталізм.

Між тым, нельга не заўважыць, што апошняя серыя ўраганаў цалкам змяніла пейзаж у Вашынгтоне на карысць цяперашняга гаспадара Белага дому. Антытрампаўская апазіцыя ўжо не так жвава крытыкуе прэзідэнта, паколькі на першае месца выйшла тэма дапамогі ахвярам стыхіі.
Паводле мексіканскай прэсы