Колькасць загінулых падчас дэманстрацый у Іране дасягнула 20 чалавек

У Іране ахвярамі сутыкненняў з сіламі бяспекі сталі як мінімум 20 чалавек, паведамляе Associated Press са спасылкай на дзяржаўны іранскі тэлеканал.

Удзельніца пратэстаў каля Тэгеранскага універсітэта; паліцыя там ужыла слезацечны газ, 30 снежня 2017 года. AFP / Scanpix / LETA

Удзельніца пратэстаў каля Тэгеранскага універсітэта; паліцыя там ужыла слезацечны газ, 30 снежня 2017 года. AFP / Scanpix / LETA

Паводле гэтых дадзеных, найбольш кровапралітныя падзеі разгортваліся мінулай ноччу ў горадзе Кахдарыджан. Падчас нападу на паліцэйскі ўчастак былі забітыя шэсць чалавек. Яны спрабавалі патрапіць у сховішча праваахоўнікаў і выкрасці зброю.
У горадзе Хамейнішахере загінулі 11-гадовы хлопчык і 20-гадовы малады чалавек, у Наджафабадзе ад стрэлаў памёр служачы Корпуса вартавых рэвалюцыі. Усе яны былі забітыя з паляўнічых стрэльбаў. Гарады, у якіх гэта адбылося, знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Ірана ў 350 км на поўдзень ад сталіцы краіны Тэгерана.
Нагадаем, што масавыя акцыі пратэсту ў Іране пачаліся 28 снежня ў горадзе Мяшхед — другім па велічыні горадзе краіны. Пазней яны распаўсюдзіліся і на іншыя гарады, у тым ліку і Тэгеран.
Удзельнікі акцый незадаволеныя эканамічнай сітуацыяй у краіне, яны выступаюць супраць высокай інфляцыі і беспрацоўя, а таксама супраць дзейнага кіраўніцтва Ірана на чале з Алі Хаменеі.
Першыя дэманстрацыі былі прысвечаны росту коштаў, потым з'явіліся палітычныя лозунгі. Адной з галоўных прычын незадаволенасці называюць наступствы пагаднення 2015 года паміж Іранам і заходнімі краінамі наконт ядзернай праграмы. Іранцы чакалі, што ўсе абмежаванні будуць знятыя, але гэтага не адбылося. Затым з'явіліся і антыўрадавыя лозунгі, у тым ліку «Смерць [прэзідэнту Хасану] Рухані». Пры гэтым адзначаецца, што ў пратэстуючых няма ярка выяўленых лідараў. Гэтым навагоднія пратэсты адрозніваюцца ад маштабных выступаў 2009 года, калі прыхільнікі апазіцыі спрабавалі аспрэчыць вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
Супраць дэманстрантаў ужываюць слезацечны газ і вадамёты. Сотні ўдзельнікаў пратэстаў былі арыштаваныя. За ўдзел у акцыі і антырэлігійныя лозунгі ім пагражае пакаранне аж да смяротнай кары.
Улады Ірана часова абмежавалі доступ да Instagram і Telegram — галоўны неафіцыйны СМІ краіны. Стваральнік сэрвісу Павел Дураў звязаў гэта з тым, што Telegram адмовіўся блакаваць асобныя апазыцыйныя каналы, у тым ліку Sedaie Mardom (793 тысячы падпісчыкаў). Да гэтага Дураў асабіста абвясціў аб блакаванні іранскіх супольнасцяў, дзе заклікалі да гвалту. Блакаванне прывяло да таго, што іранцы пачалі запускаць телеграм праз VPN. Жадаючых аказалася так шмат, што ананімайзеры падалі ад нагрузкі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў пратэстуючых. «Народ нарэшце зразумеў, што яго грошы і багацця раскрадаюць і адпраўляюць тэрарыстам», — напісаў ён 31 снежня ў твітэры. Амерыканскі тэлеканал Fox News распавёў, што ў яго распараджэнні ёсць дэталі нарады ў аяталы Хаменеі, і яго ўдзельнікі «асцерагаюцца за бяспеку рэжыму».
Паводле meduza.ionovayagazeta.ru