У Іране арыштавалі каля сотні студэнтаў

Паводле некаторых іранскіх палітыкаў, многія з іх не маюць дачынення да пратэстаў.

iran_2.jpg

Сярод тысячы затрыманых жыхароў Ірану ў сувязі з антыўрадавымі пратэстамі дзевяноста – студэнты ўніверсітэтаў.
Юрыст Махмуд Садэгі, цяперашні дэпутат іранскага парламенту і прыхільнік рэформаў, паведаміў Інфармацыйнаму агенцтву іранскіх студэнтаў (ISNA), што многія затрыманыя студэнты не бралі ўдзел у дэманстрацыях.
Іншы дэпутат, Фарыд Мусаві, сказаў, што гэта «прафілактычны захад», і ў бліжэйшы час іх выпусцяць.
Падчас пратэстаў, якія распачаліся ў Іране 28 снежня, загінуў прынамсі 21 чалавек.
У сераду кіраўнік Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі абвесціў пра паразу «бунту».
Духоўны лідар Ірану аятала Алі Хамэнэі абвінаваціў у арганізацыі масавых пратэставых акцыяў «ворагаў Ісламскай рэспублікі».
Галоўнай прычынай пратэстаў эксперты называюць эканамічныя праблемы краіны і высокае беспрацоўе сярод моладзі.
Паводле belsat.eu