СМІ паведамляюць пра затрыманне ў Іране былога прэзідэнта Ахмадзінэжада
Іранскія СМІ паведамляюць, што былога прэзідэнта гэтай краіны Махмуда Ахмадзінэжада затрымалі за падтрымку антыўрадавых пратэстаў, якія цягнуцца ўжо тыдзень, піша Радыё Свабода.

З такой інфармацыяй, якую распаўсюдзілі іншыя СМІ, выступіла газэта «Аль-Кудс аль-Арабі» са спасылкай на крыніцы ў Тэгеране.
Па версіі выдання, Ахмадзінэжад быў затрыманы з санкцыі Вярхоўнага кіраўніка і духоўнага лідэра Ісламскай Рэспублікі аяталы Алі Хамэнэі падчас візіту ў горад Шыраза. Прычынай, як сцвярджае газета, былі заявы палітыка на антыўрадавых пратэстах, якія ў Тэгеране разглядаюць як заклік да «распалваньня беспарадкаў».
Як піша «Аль-Кудс аль-Арабі», экс-прэзідэнт, выступаючы ў мінулы чацьвер перад удзельнікамі мітынгу ў Бушэры на поўдні Ірану, заявіў, што «некаторыя з дзеючых чыноўнікаў жывуць далёка ад праблем людзей і нічога яе ведаюць аб рэальнай сітуацыі ў грамадстве». Ён таксама адзначыў, што «людзі незадаволеныя гэтым урадам (на чале з прэзідэнтам Хасанам Рухані)», абвінаваціўшы яго ў манаполіі ўлады і рэсурсаў.
Афіцыйнага камэнтара з Тэгерану пакуль не было.
Пратэсты ў Іране распачаліся ў першую чаргу супраць эканамічных цяжкасцяў моладзі і рабочых, але хутка перараслі ў выступы супраць палітыкі ўладаў і супраць прывілеяў эліты, якую дэманстранты называюць адарванай ад народу.
Улада ў Іране — пяты дзень запар — праводзіла праўрадавыя мітынгі, якія падрабязна асвятляліся дзяржаўнымі СМІ, у прыватнасці і 7 студзеня 2018 году. У гэты ж дзень іранскі парламэнт правёў адмысловую сэсію за зачыненымі дзвярыма для абмеркавання антыўрадавых акцый пратэсту.