У Іране спалахнулі пратэсты: дэманстрацыі распаўсюдзіліся на дзясяткі гарадоў (відэа)
Пратэсты пачаліся з горада Мешхед на ўсходзе Ірана 28 снежня, распаўсюдзіліся на захад і поўдзень краіны.
![gv2corig60y.jpg gv2corig60y.jpg](/img/v1/images/gv2corig60y.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як сведчаць відэа, загружаныя ў Ютуб, 29 і 30 снежня бурныя маніфестацыі прайшлі ў дзясятках гарадоў, сярод іх Керманшах, Хамадан, Ісфахан, Рэшт, Урмія, Нішапур, Дызфуль, Ахваз, Бандар-Абас.
Дэманстранты збіраюцца праз групы ў мэсэнджарах, у тым ліку Тэлеграме.
Непасрэднай нагодай для пратэстаў стаў рост цэнаў на базавыя прадукты харчавання. Аднак на вуліцах амаль адразу загучалі палітычныя лозунгі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Раўхані.
Паводле «Нашай Нівы»