Марыя Калеснікава у шорт-лісце прэміі Вацлава Гавела за правы чалавека за 2021 год

Мэта прэміі Вацлава Гаўла — заахвочванне выдатных дзеячаў грамадзянскай супольнасці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. Сёння ў Празе адборачная камісія, якая складаецца з незалежных дзеячаў свету правоў чалавека і якую ўзначальвае Рык Дзімс, старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), абвясціла шорт-ліст прэміі 2021 года. Сярод кандыдатаў Марыя Калеснікава.

zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__33__logo_1_1_1_1.jpg


Паводле прэс-рэліза ПАРЕ, Марыя Калеснікава — адзін з лідараў апазіцыі ў Беларусі і член Каардынацыйнай рады. Яна была кіраўніком перадвыбарчага штаба былога вылучэнца ў прэзідэнты Віктара Барбарыкі. Яна з'яўляецца адным з трох жаночых сімвалаў беларускай апазіцыі і барацьбы яе народа за грамадзянскія і палітычныя свабоды і асноўныя правы. Намінант быў выкрадзены ў Мінску ў верасні 2020 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай. Яе абвінавацілі ў падарванні нацыянальнай бяспекі. Яна разарвала пашпарт на мяжы, каб не дапусціць вывазу з Беларусі. Жыцця намінанткі пагражае сур'ёзная небяспека.
Таксама ў шорт-лісце арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" і праваабаронца з Бурундзі Жэрмен Рукукі. 
Памер гэтай штогадовай прэміі складае 60 000 еўра. Яе пераможца будзе абвешчаны на адкрыцці восеньскага пленарнага пасяджэння ПАРЕ 27 верасня, а 29 верасня ў Празе будзе арганізавана мерапрыемства ў гонар лаўрэата 2021 года.
«Я хацеў бы падзякаваць усіх тых, хто вылучыў кандыдатуры на прэмію 2021 года», - сказаў прэзідэнт ПАРЕ Рык Дзімс. «Асноўныя правы і свабоды павінны абараняцца і захоўвацца з сілай і пільнасцю. Іх ніколі не можна ўспрымаць як належнае, і для іх падтрымання патрабуецца шмат мужнасці і рашучасці. Прыхільнасць трох абраных кандыдатаў да каштоўнасцей, дарагіх Вацлаву Гавелу і за якія выступае Рада Еўропы, заслугоўвае нашай удзячнасці і прызнання».
З 2013 года прэмія па чарзе прысуджаецца Алесю Бяляцкаму (Беларусь), Анару Мамедлі (Азербайджан), Людміле Аляксеевай (Расійская Федэрацыя), Надзі Мурад (Ірак), Мурату Арслану (Турцыя), Оюбу Ціціеву (Расійская Федэрацыя) Ільхаму Тохці (Кітай) і НДА «Моладзевая ініцыятыва па правах чалавека» (ММПЧ).
 У мінулым годзе прэмію атрымала саудаўская актывістка за правы жанчын Луджайн Алхатхул.