На сцежцы вайны за экалогію
Раманы пра індзейцаў быццам ажываюць у Перу. Тут пачалося сапраўднае паўстанне індзейцаў. Пра яго ход і прычыны журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з перуанскім левым
актывістам Анхелем Санчасам.
— Перш за ўсё, калі ласка, раскажыце ў агульных словах, што адбываецца апошнім часам у Перу?
Раманы пра індзейцаў быццам ажываюць у Перу. Тут пачалося сапраўднае паўстанне індзейцаў. Пра яго ход і прычыны журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з перуанскім левым
актывістам Анхелем Санчасам.
— Перш за ўсё, калі ласка, раскажыце ў агульных словах, што адбываецца апошнім часам у Перу?
— На пачатку красавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што індзейцы Амазоніі пачынаюць выступленне супраць двух дэкрэтаў ураду, якія рэгулююць эксплуатацыю прыродных рэсурсаў на гэтай
тэрыторыі. Пратэстам быццам кіравала арганізацыя “Унутраны саюз за развіццё перуанскіх трапічных лясоў. Такая арганізацыя сапраўды існуе і вядомая сваёй экалагічнай барацьбой.
Пратэст, калі верыць крыніцам, праходзіў у форме мірных дэманстрацый. Індзейцы блакіравалі рэкі, каб не дазволіць праход караблёў кампаній, якія займаюцца здабываннем карысных выкапняў. Навіну пра
паўстанне СМІ спачатку ўспрынялі пасіўна. У пачатку чэрвеня нечакана стала вядома, што паліцэйскія забілі трох удзельнікаў акцыі. Пасля гэтага падзеі пачалі развівацца вельмі дынамічна. Індзейцы
выкапалі тамагаўкі і забілі 40 паліцэйскіх. Улады таксама не цырымоніліся. Салдаты забілі 20 паўстанцаў.
— Што сабой уяўляе індзейская грамада Перу? Я маю на ўвазе рэгіён Басоа, дзе пачалося паўстанне.
— Індзейская грамада жыве вельмі аўтаномна. Фактычна гэта дзяржава ў дзяржаве. Нягледзячы на тое, што ўсе індзейцы — грамадзяне Перу, яны вельмі пасіўна карыстаюцца сваімі
грамадзянскімі правамі. Жывуць дастаткова ізалявана, мала цікавяцца палітыкай. Закон дазваляе ім мець органы самакіравання, прадстаўнікі якіх кантактуюць з адміністрацыяй губернатара, калі на гэта
ёсць патрэба. Парадаксальна, але насуперак сітуацыі ў суседняй Балівіі, дзе індзейцы актыўныя ў палітычным жыцці (індзеец Эва Маралес нават стаў прэзідэнтам), нашы індзейцы быццам свядома цураюцца
палітыкі.
— Якое матэрыяльнае становішча перуанскіх індзейцаў?
— Вельмі нізкае. Сярэдні заробак у Перу ўвогуле невялікі. Прыкладна 150 долараў ЗША. Думаю, што індзейцы зарабляюць у некалькі разоў менш. Аднак трэба адзначыць, што сэнс іх жыцця —
не накапленне матэрыяльных каштоўнасцяў для сябе або сваёй сям’і. У тубыльцаў іншая этыка, іншае разуменне сэнсу жыцця. Яны не вымяраюць поспех узроўнем заробку. Лічаць сябе шчаслівымі
проста так.
— Што канкрэтна не спадабалася індзейцам у дэкрэтах пра развіццё рэсурсаў Амазоніі?
— Яны прыняты ў рамках праекту адзінай эканамічнай зоны, якую лабіруюць ЗША. Аднак я думаю, што індзейцам не спадабалася тое, што іх праігнаравалі падчас разгляду і прыняцця дэкрэтаў.
Фактычна за іх вырашылі іх лёс. Рэалізацыя любых праектаў у зоне адаб’ецца на жыцці кожнага індзейца. Мяркую, што ўлады павінны папросту растлумачыць, у чым сэнс заканадаўчых актаў.
— Пратэсты індзейцаў прывялі да дыпламатычнага канфлікту паміж Перу і Балівіяй. Паколькі на бок Балівіі стаў яе саюзнік Уга Чавес, канфлікт выйшаў за рамкі перуанскага, перайшоў на
міжнародны ўзровень. Чаму Ла-Пас умяшаўся ва ўнутраны канфлікт, прычым вельмі адкрыта і жорстка? Эва Маралес назваў тое, што адбываецца ў Перу, “генацыдам.
— Мяркую, што Эва Маралес як першы на кантыненце прэзідэнт-індзеец лагічна лічыць, што нясе адказнасць за індзейскае пытанне. Менавіта таму ён раскрытыкаваў учынкі перуанскіх уладаў.
Апошнія, натуральна, заявілі, што падобныя заявы — умяшанне ва ўнутраныя справе іншай дзяржавы. Аднак я думаю, што эскалацыі крызісу ў адносінах дзвюх дзяржаў не будзе. Перу і Балівія
традыцыйна ставяцца адна да адной мірна. Яны нават былі часткамі адзінай дзяржавы. Акрамя таго, у Ліме і Ла-Пасе каля ўлады знаходзяцца левыя партыі. Хаця прэзідэнт Перу Алан Гарсіа крытычна ставіцца
да баліварскага эксперыменту Чавеса.
— Як вядома, у 1980-я гады Перу была цэнтрам партызанскіх дзеянняў левых радыкалаў. Ці засталіся тыя групоўкі і ці спрабуюць яны выкарыстаць канфлікт у сваіх мэтах?
— Самыя вядомыя партызанскія фармацыі — Сэндэра Луменоса і Патрыятычны Рух імя Тупака Амару — былі разбітыя ў 1990-я. З тых часоў пра іх мала што чуваць. Хаця апошнім часам
баевікі Сэндэра далі пра сябе ведаць. Аднак наўрад ці яны робяць стаўку на індзейцаў. Мясцовыя індзейцы, калі хацелі змагацца вайсковымі метадамі, ішлі ў Патрыятычны рух імя Тупака Амару. Гэты рух
— не што іншае, як даўні аскепак кіруючай цяпер у краіне партыі Амерыканскі народны рэвалюцыйны альянс (APRA), якая прытрымліваецца сацыял-дэмакратычнай арыентацыі.
— Якія перспектывы развіцця цяперашняга канфлікту?
— Думаю, што ўрад паспрабуе замяць праблему. Нікому не патрэбны гвалт, тым больш прэзідэнту Алану Гарсія. На днях кангрэс адмяніў два дэкрэты, прыняцце якіх фармальна і выклікала паўстанне.
У сваю чаргу, індзейцы віталі такое рашэнне. Дэлегацыя прадстаўнікоў індзейскіх абшчын дамовілася, што армія і паліцыя пакінуць іх рэгіён. Акрамя таго, лідэр паўстанцаў, пасля таго, як ягоныя
падначаленыя пачалі забіваць паліцыянтаў, збег на тэрыторыю пасольства Нікарагуа і папрасіў там палітычнага прытулку.
Аднак правакацый выключаць нельга. Хаця б таму, што ў ліпені адбудзецца саміт кіраўнікоў краін, якія ўваходзяць у праект ALBA (спроба Чавеса стварыць эканамічны блок краін Лацінскай Амерыкі, якія
хочуць будаваць сацыялізм).