NATO адкрывае штабы ва Усходняй Еўропе, каб стрымліваць Расію
Генеральны сакратар NATO Ёнс Столтэнберг ў чацвер адкрыў у Вільні камандны пункт Альянсу. Гэты штаб і яшчэ пяць невялікіх штабоў у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы заснаваныя ў адказ на дзеянні Расеі на Украіне.
Камандныя пункты NATO адкрытыя ў трох краінах Балтыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. У кожным з шасці штабоў будзе працаваць прыкладна па 40 афіцэраў. Гэтыя элементы кіруючай структуры NATO створаныя з мэтай паляпшэння падрыхтоўкі да прыёму натаўскіх сіл выключна высокай гатоўнасці і каардынавання міжнародных вучэнняў.
Афіцыйныя камандныя пункты NATO былі актываваныя ў аўторак, а поўнай аперацыйнай гатоўнасці яны павінны дасягнуць да маючага адбыцца ў наступным годзе ў Варшаве саміту блока.
Ёнс Столтэнберг ў чацвер у Вільні сказаў, што адкрыццё штабоў — гэта сімвал салідарнасці NATO.
"Сцягі NATA падымаюцца ў шасці саюзніцкіх краінах і ўвесь Альянс робіць вялікі крок да ўмацавання салідарнасці, нарошчвання сілы і павышэння гатоўнасці", — сказаў на цырымоніі адкрыцця генеральны сакратар NATO.
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на мерапрыемстве сказала, што Расія не можа быць партнёрам NATO.
"Агрэсія Расіі ва Украіне — гэта пагроза бяспецы Еўрапейскага мацерыка. Вось чаму агрэсары не могуць быць партнёрамі. Вось чаму мы вырашылі умацаваць сваю бяспеку", — сказала Грыбаўскайтэ.
На ўрачыстай цырымоніі пад гукі гімнаў Літвы і NATOбылі паднятыя дзяржаўны сцяг Літвы, сцяг NATO, сцягі Вільнюса і інтэгральнай адзінкі NATO. Над месцам правядзення мерапрыемства праляцелі знішчальнікі JAS-39 Gripen ВПС Венгрыі, якія прыступілі да ажыццяўлення натаўскай місіі СПА краін Балтыі.
Штаб у Вільні ўзначаліў палкоўнік узброеных сіл Даніі Якаб Согард Ларс'н, у ім будуць працаваць афіцэры больш чым з дзесяці краін NATO, больш за ўсё прадстаўнікоў дэлегавалі Германія, Канада і Польшча. Плануецца, што афіцэры прыбудуць да канца года. Пасля таго, як Расbя анексавала ўкраінскі Крым і пачаліся беспарадкі ва Усходняй Украіне, NATO актывізавала вучэнні ў рэгіёне Балтыйскага мора, патруляванне ў паветры і на моры, а ЗША разгарнулі дыслакацыю цяжкіх узбраенняў. Балтыйскія краіны і Польшча таксама просяць заснаваць у рэгіёне адзінкі пастаяннай баявой гатоўнасці для стрымлівання Расіі, аднак некаторыя саюзнікі ў Еўропе сцвярджаюць, што гэта можа парушыць пагадненне 1997 года з Масквой і яшчэ павысіць напружанасць у рэгіёне. Цяпер у Латвіі, Літве, Польшчы і Эстоніі дыслакуецца па роце УС ЗША.