Нелегалы-афганцы заблукалі ў браслаўскіх лясах
Група нелегальных мігрантаў з Афганістана заблудзілася ў лясах Браслаўскага раёна. Мігранты ішлі ў Літву або Латвію.

На дапамогу нелегалам прыйшлі беларускія памежнікі, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
Два званкі з просьбай аб дапамозе з розніцай у паўгадзіны паступілі ў службу Браслаўскага РАНС раніцай 3 верасня ад мужчыны і жанчыны. Яны распавялі, што група асоб мела намер перайсці мяжу, але заблукала ў лесе.
Беларускія памежнікі аператыўна перадалі гэтую інфармацыю сваім латвійскім калегам. Супрацоўнікі латвійскай памежнай службы праз чатыры гадзіны выявілі дзесяць грамадзян Афганістана — шасцярых дарослых і чацвёра дзяцей.
Пра далейшы лёс нелегалаў нічога не паведамляецца.
Паводле: Аргументы и факты