Манета выраблена Манетным дваром Літвы. Максімальны тыраж манеты — 7000 асобнікаў, паведамляе www.delfi.lv.
Манета складаецца з дзвюх частак: на адной намаляваны Райніс, на іншы Аспазія з чырвонымі кветкамі, якія сімвалізуюць найпапулярнейшы са зборнікаў яе вершаў. На адваротным баку абедзвюх частак размешчаны паэтычныя радкі, якія Райніс і Аспазія прысвяцілі адзін аднаму.
З 8 верасня манеты можна набыць у касах Банка Латвіі ў Рызе і Ліепаі, а таксама ў традыцыйных месцах гандлю калекцыйнымі манетамі — у банках, сувенірных і ювелірных крамах. Цана манеты ў касах Банка Латвіі — 59 еўра