Названая галоўная пагроза для чалавецтва — небяспечнейшая за COVID-19 і СНІД

Гэты фактар небяспечней, чым COVID-19, СНІД, сухоты і іншыя захворванні. У некаторых краінах з-за гэтага працягласць жыцця скарачаецца амаль на 5–10 гадоў.

Фота: Twitter

Фота: Twitter

Стваральнікі індэкса якасці паветра (AQLI) назвалі самую галоўную пагрозу для людзей на зямлі, паведамляе korrespondent.net.

Навукоўцы лічаць, што велізарную небяспеку для чалавечай папуляцыі нясе забруджванне паветра, гаворыцца на сайце AQLI.

У Паўднёва-Усходняй Азіі забруджванне паветра прывяло да скарачэння працягласці жыцця

Гэтая пагроза "пераплюнула" па небяспецы нават такія захворванні, як СНІД, каронавірус, сухоты.

Паводле справаздачы AQLI, узровень забруджвання паветра ў Індыі, Бангладэш, Непале і Пакістане за апошнія 20 гадоў павялічыўся на 44 працэнты. А гэта прывяло да скарачэння працягласці жыцця амаль на пяць гадоў.

Адзначаецца, што прыкладна 89 працэнтаў з 650 мільёнаў жыхароў краін Паўднёва-Усходняй Азіі жывуць у раёнах, дзе ўзровень забруджвання паветра цвёрдымі часцінкамі не адпавядае рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.