Нічога не нагадвае? Як баевікі на тэрыторыі чужой краіны ўласную дзяржаву будавалі

Чаму вучыць гісторыя? Калісьці палесцінскія баевікі, якія пасля Шасцідзённай вайны мусілі пакінуць Ізраіль, атрымалі прытулак у Іарданіі. Аднак неўзабаве яны з шэрагаў бежанцаў пачалі будаваць сваю дзяржаву ў дзяржаве.

356232143_6718912621465297_3190614266019283682_n.jpg

Лукашэнка на сустрэчы з Хрэніным: «Цяпер шмат размоў і балбатні: Вагнер, Вагнер, Вагнер. Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім». «Калі іх камандзіры прыедуць да нас і дапамогуць нам... вопыт. Слухай, яны на перадавой — штурмавыя атрады. Раскажуць нам, што цяпер важна. Вось мне Пуцін апошні раз сказаў: контрбатарэйная барацьба, без гэтага немагчыма. Беспілотнікі. Яны праз гэта прайшлі.

Яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраенне, і як наступаць, як абараняцца. Гэта неацэнна. Вось гэта нам ад вагнераўцаў трэба ўзяць», — марыць беларускі кіраўнік і супакойвае. — Баяцца іх няма чаго. Мы ж вуха востра трымаем» (перадае яго словы БелТА). 

Расійскі блогер Дзмітрый Чарнышоў з нагоды перамяшчэння групы Вагнера ў Беларусь нагадвае на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што падобная сітуацыя адбылася ў Іарданіі.

Глядзіце таксама

«Пасля маланкавага разгрому ў Шасцідзённай вайне кароль Хусейн (сын караля Талала, які пакутаваў на шызафрэнію, і ўнук караля Абдалы, забітага палесцінскім тэрарыстам) прыняў на тэрыторыі сваёй краіны ўцекачоў з Ізраіля — арабаў і іх сем'і. Але перш за ўсё — баевікоў. Там пасяліліся амаль усе палесцінскія тэрарыстычныя арганізацыі.

Баевікі пачалі захопліваць пасажырскія самалёты і саджаць іх у Амане (нічога не нагадвае?). Баевікі захапілі адзіны ў Іарданіі НПЗ (нічога не нагадвае?). Баевікі пачалі будаваць на тэрыторыі чужой краіны ўласную дзяржаву (гэта будзе для Лукашэнкі сюрпрызам).

А потым баевікі пачалі рыхтаваць узброены мяцеж супраць караля Хусейна, які прытуліў іх. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як «Чорны верасень». Хусейн абвясціў у краіне ваеннае становішча. Пачалася вайна, у якой палесцінскіх баевікоў актыўна падтрымала суседняя Сірыя, якая накіравала туды сваю бранятанкавую дывізію. Гэта было адной з рэдкіх падзей, калі сірыйскія (савецкія) Т-55 разграмілі іарданскія (брытанскія) «Цэнтурыёны» часоў Другой сусветнай. Агульныя страты дасягнулі 25 000 чалавек, але Іарданія здолела атрымаць перамогу.

У выніку кароль Хусейн выгнаў з краіны 150 000 палесцінскіх уцекачоў, якіх ён прытуліў, а баевікам давялося перанесці свае базы ў суседні Ліван».

czarnyszou.jpg

Глядзіце таксама

«Чорны верасень» — узброены канфлікт паміж баевікамі Арганізацыі вызвалення Палесціны і ўзброенымі сіламі Іарданіі, актыўная фаза якога працягвалася з 16 па 27 верасня 1970 года. У гэты час кароль Хусейн у Іарданіі пачаў спрабаваць аднавіць кантроль над сітуацыяй у краіне і падаўляць палесцінскія баявыя арганізацыі. Гэта прывяло да гібелі тысяч людзей, у пераважнай большасці палесцінцаў. Узброеныя канфлікты ў краіне працягваліся да ліпеня 1971 года. Канфлікт завяршыўся высылкай тысяч палесцінскіх баевікоў у Ліван, куды былі таксама перанесены штаб-кватэры палесцінскіх арганізацый, у тым ліку Арганізацыі вызвалення Палесціны.

Глядзіце таксама