Новы субарбітальны карабель Virgin Galactic упершыню падняўся ў паветра


Касмічны субарбітальны карабель VSS Unity, другі з серыі SpaceShipTwo, упершыню падняўся ў паветра. Аб гэтым паведамляецца на сайце аэракасмічнай кампаніі Virgin Galactic.

virgin.jpg

Праекты шматразовых касмічных караблёў рэалізуюцца па-рознаму, і акрамя знакамітых арбітальных «Бурана» і «Спэйс шатла» існуюць таксама праекты, накіраваныя на субарбітальныя палёты. Як правіла, у такіх выпадках гаворка ідзе аб магчымым касмічным турызме, і распрацоўшчыкі шукаюць спосаб зрабіць таннейшым запускі карабля. Адно з падобных рашэнняў — ўзлятаць з дапамогай самалёта-носьбіта. У Virgin Galactic два такіх праекта: LaucherOne на базе «Боінга» і White Knight Two, дзвухфюзеляжны самалёт-носьбіт, адмыслова спраектаваны для запуску карабля SpaceShipTwo з вышыні ў 20 кіламетраў, сам касмічны карабель пры гэтым будзе падымацца на вышыню ў 130 кіламетраў.

У межах тэставага палёту, які адбыўся ў Махавэ, ў паветра падняўся самалёт-носьбіт White Knight Two з прыстыкаваным да яго VSS Unity. Самастойны палёт касмічнага карабля пры гэтым не здзяйсняўся — прадстаўнікі Virgin Galactic называюць такія палёты «кантраляванай транспарціроўкай» (captive carry). Палёт цягнуўся 3 гадзіны 43 хвіліны і ў далейшым спецыялісты кампаніі зоймуцца аналізам сабраных за час палёту дадзеных, што дазволіць адкалібраваць сістэмы навігацыі і тэлеметрыі.
Карабель VSS Unity быў прадстаўлены публіцы ў лютым 2016 года. Гэта другі карабель з серыі SpaceShipTwo. Першы асобнік, названы VSS Enterprise, пацярпеў крушэнне падчас выпрабавальнага палёту ў 2014 годзе, карабель разбіўся з-за несанкцыянаванага перакладу хваставога апярэння ў рэжым тармажэння і катастрофа прывяла да гібелі аднаго з пілотаў. Афіцыйнай прычынай няштатнай сітуацыі названы чалавечы фактар.
Існуюць і іншыя праекты шматразовых субарбітальных касмічных караблёў. Напрыклад, раней паведамлялася, што амерыканская кампанія XCOR плануе выпрабаваць новы карабель Lynx ўжо ў 2016 годзе. Акрамя таго, карабель New Shepard, распрацаваны Blue Origin, гэтым летам пабываў у космасе ў чацвёрты раз і паспяхова здзейсніў выпрабавальную аварыйную пасадку.
Паводле nplus1.ru