Лаўроў і Кэры дамовіліся аб плане перамір'я ў Сірыі

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Джон Кэры ў ноч на 10 верасня завяршылі перамовы аб плане перамір'я ў Сірыі. Перамовы працягваліся 14 гадзін.

Фота: zn.ua

Фота: zn.ua


Як вынікае з плана, Расія і ЗША заклікаюць ўсе бакі канфлікту ў Сірыі спыніць баявыя дзеянні з 12 верасня 0:00. Ключавым пунктам плана стала патрабаванне аб спыненні палётаў сірыйскай авіяцыі ў асобных раёнах. Па словах Кэры, гэта зроблена для таго, каб сірыйская армія не магла бамбіць пазіцыі апазіцыянераў, сцвярджаючы, што вядзе барацьбу з радыкальнымі ісламістамі, на баявыя дзеянні супраць якіх перамір'е не распаўсюджваецца.
Расія і ЗША ў межах пагаднення створаць спеццентр па размежаванні бакоў, які будзе займацца узгадненнем удараў па тэрарыстам. Авіяўдары пасля ўзгаднення могуць наносіць толькі расійскія і амерыканскія ВПС, але не сірыйскія. Спачатку перамір'е працягнецца 48 гадзін і будзе перападцверджана яшчэ на такі ж тэрмін, а затым можа стаць пастаянным.
Паводле слоў Лаўрова, падрыхтоўка плана перамір'я вялася з лютага 2016 года.
«Сёння ЗША і Расія аб'яўляюць аб плане, які, як мы спадзяемся, дазволіць скараціць гвалт, пакуты і адновіць рух да мірных перамоваў і мірным урэгуляванні ў Сірыі. Мы спадзяемся, што калі план будзе цалкам імплементаваным, ён стане паваротным пунктам» — сказаў Кэры.
Раней Расія і ЗША ўжо ўзгаднялі план перамір'я ў Сірыі, які выключаў ўдары па пазіцыях тэрарыстычных ісламісцкіх груповак. Фактычна перамір'е не выконвалася, а адзін з найбуйнейшых гарадоў Сірыі Алепа, які часткова кантралюе апазіцыя, апынуўся ў аблозе.
Паводле meduza.io