Новы штам каронавіруса больш заразны — але гэта добрая прыкмета

У Вялікабрытаніі знайшлі ўжо другі, яшчэ больш заразны новы штам каронавіруса, завезены з ПАР. Гэты штам перадаецца хутчэй і, верагодна, мутаваў мацней за папярэдні, выяўлены ў Туманным Альбіёне. Але гэта добра, бо вірус "становіцца менш небяспечны".



e20ffc2761c1c1b4440c3689d2778ec2.jpg

Пра тое, чаго чакаць ад новых мутацый каронавіруса, журналістам распавёў старшыня Нацыянальнай супольнасці прамысловай медыцыны Расіі Аляксей Якаўлеў.

— Само па сабе з'яўленне новых штамаў новага каронавіруса не павінна нікога палохаць. Вірусы з усіх стварэнняў на планеце мутуюць найхутчэй, — кажа Аляксей Якаўлеў. — Ніхто і нішто так хутка не мутуе, як вірусы. Наогул, тыя прастудныя каронавірусы, на якія хварэюць нашы дзеткі ў форме лёгкіх прастудаў, складаюць да 25% ад усіх ВРВІ. І вы не паверыце — калісьці гэтыя цяпер бяскрыўдныя каронавірусы таксама былі смяротна небяспечнымі. Проста яны "вырадзілася".

Як і ўсе рэспіраторныя вірусы, SARS-CoV-2 імкнецца знізіць сваю лятальнасць, паколькі самыя злосныя яго штамы хутка гінуць разам з гаспадаром (хворым) — так і не здолеўшы распаўсюдзіць свае копіі іншым людзям. Элементарна натуральны адбор, толькі працякае ён вельмі хутка — за лічаныя гады, а часам і месяцы.

Адсюль выцякае лагічная выснова, што, становячыся менш небяспечным, вірус становіцца і больш заразным (кантагіёзным), бо калі чалавек пераносіць інфекцыю лёгка, на нагах — ён, відавочна, можа перадаць свой штам значна большай колькасці людзей у параўнанні з цяжкім ляжачым хворым. Парадокс, але факт: чым больш заразнейшы штам, тым менш ён небяспечны, і наадварот. Таму не трэба палохацца навінаў пра большую заразнасць новых штамаў.

З'яўленне новых штамаў (у Вялікабрытаніі, Бразіліі), пра якія было абвешчана, пакуль што не звязана з эфектыўнасцю ўжо распрацаваных вакцын. Для таго, каб вакцына стала менш эфектыўнай, вірус павінен дамутавацца да таго, што яго ген, які кадзіруе той самы s-бялок, на які фарміруецца імунітэт у выніку вакцынацыі, зменіцца так, што антыцелы перастануць яго пазнаваць. А гэта не аднаго года і нават не пяці гадоў справа.

Таму на бліжэйшыя гады распрацаваныя вакцыны — еўрапейскія, расійскія, амерыканскія або кітайскія, — будуць працаваць.

Паводле www.mk.ru