Прадчуванне партызанскай вайны
Лідэр крымскіх татараў заклікае не прымаць удзел у рэферэндуме аб статусе Крыму і спадзяецца, што Захад спыніць расейскую агрэсію
Меджліс крымскіх татараў не прызнае новага прарасійскага ўрада Крыма, абранага, як сказаў кіраўнік Меджліса Рефат Чубараў, «пад руляй аўтаматаў» . Чубараў адмовіўся
ўдзельнічаць у пасяджэннях захопленай Вярхоўнай Рады Крыму.
Крымскія татары ствараюць атрады самаабароны. Пад іх аховай знаходзіцца і тэлеканал ATR, які распавядае пра тое, як расійскія войскі і ўзброеныя атрады сепаратыстаў захопліваюць
паўвостраў.
На пытанні Радыё Свабода адказвае Мустафа Джамілёў, лідэр крымска-татарскага народа, палітвязень савецкіх часоў, дэпутат Вярхоўнай рады Украіны некалькіх скліканняў.
- Ці чакалі вы , што падзеі будуць развівацца такім чынам?
- Тое, што войскі будуць накіроўвацца, я не вельмі чакаў, таму што ў Чарнаморскага флоту Расіі дастаткова сіл для таго, каб рабіць усё, што яны хочуць. Таму мы адразу пасля пралангацыі
Харкаўскіх дамоў катэгарычна выступалі супраць гэтага, мы гэта разглядалі як здраду радзіме. Патрабавалі дэнансацыі дагавора і вывядзення Чарнаморскага флоту, таму што там канцэнтруецца ўся
антыўкраінская дзейнасць, фінансуецца, падмацоўваецца. Акрамя таго, флот з'яўляецца структурай, якая натхняе дзеянні рускіх сепаратыстаў у Крыме. Але цяпер, наколькі я зразумеў, гаворка ідзе
не толькі аб Крыме, мяркуючы па тым сцэнары, які зараз рэалізоўваецца.
- Калі да вас пастаянна звяртаюцца прадстаўнікі крымскіх татараў і пытаюцца, што рабіць, што вы ім раіце?
- Мы ім кажам - пачакайце. Мы, як і ўсе нашы людзі, павінны быць скаардынаваны вышэйшым органам улады Украіны, парламентам. Будзе сесія Вярхоўнай Рады і, мабыць, будуць прынятыя нейкія
прапановы. Самастойных дзеянняў, якія вольна ці мімаволі могуць быць выкарыстаныя супраць інтарэсаў Украіны, мы не хочам.
- Тым не менш, ствараюцца атрады крымска-татарскай самаабароны. Гэта прэвентыўная мера, або ёсць нейкія асцярогі?
- Крымскія татары, якія сапраўды жадаюць абараняць інтарэсы сваёй краіны, яе недатыкальнасць, яе суверэнітэт, павінны ўступаць у праваахоўныя органы Украіны, тым больш у Крыме, дзе органы ўлады,
міліцыя, СБУ інфільтруюцца сепаратысцкімі элементамі. І зараз працягваюць паступаць званкі: «Што рабіць? Трэба рэагаваць, мы не можам стаяць без справы». Я кажу, што трэба пачакаць,
пакуль будзе прынята агульнадзяржаўнае рашэнне.
- Што вы рэкамендуеце адносна рэферэндуму, які прызначаны на 30 сакавіка? Ці павінны крымскія татары ўдзельнічаць у гэтым рэферэндуме або варта ігнараваць яго як
нелегітымны?
- Ці спрабавалі новыя ўлады Крыма ўступаць у нейкі кантакт з прадстаўнікамі Меджліса, весці з вамі перамовы, нешта прапаноўваць?
- Дайшло да таго, што яны пачалі прапаноўваць пасаду прэм'ер-міністра прадстаўніку крымскіх татараў толькі, каб мы падтрымалі ідэю рэферэндуму. Але старшыня Меджліса сказаў, што з
незаконнай уладай перамовы весці не будзе.
- Чаму крымскія татары, якія так прыкметна выступілі на мінулым тыдні і фактычна пераламілі сітуацыю, больш не прымалі ніякага актыўнага ўдзелу ў мітынгах. Што адбылося?
- Вы спадзяецеся , што сусветная супольнасць неяк можа пакласці канец гэтаму супрацьстаянню, неяк стрымаць Расею? Ці маеце намер звяртацца да замежных дзяржаваў?
- Мяне трошкі збянтэжыў выступ Абамы - ён занепакоены, нешта там нядобра. Атрымліваецца, як у час руска-грузінскай вайны ў 2008 годзе: нядобра паступілі, але ўсё праглынулі. Таму ва Украіне ёсць
асцярогі, што на гэты раз таксама могуць праглынуць. Тут яшчэ ёсць вугорскае пагадненне паміж Вялікабрытаніяй, Злучанымі Штатамі: у абмен на здачу ядзернай зброі яны гарантавалі бяспеку і
тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Мы чакаем, што яны будуць выконваць даўгавыя абавязацельствы і прымуць усе меры для таго, каб спыніць агрэсію, - сказаў лідэр крымска-татарскага руху
Мустафа Джамілёў.
Дзмітрый Тымчук, кіраўнік Кіеўскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, лічыць, што крымска-татарскі рух можа ўключыцца ў партызанскую барацьбу ў акупаваным Крыме:
Зараз крымскія татары арганізоўваюцца ў атрады самаабароны для кантролю сітуацыі ў месцах іх пражывання і каб засцерагчы сябе ад розных правакацый, а правакацыі ўжо ёсць у выглядзе абразлівых
надпісаў на платах і дамах. Я ўпэўнены, што ў выпадку афіцыйнага ўзяцця пад расійскі кантроль Крыма, крымскія татары могуць пайсці на ўзброены супраціў. Хутчэй за ўсё, так і будзе.
.- Тады канфлікт набудзе міжэтнічны характар...
- Рух «Правы сектар» абвясціў аб мабілізацыі. Наколькі моцны «Правы сектар»?
- Як адна з рухаючых сіл Майдана ён, вядома, не мог не прарэагаваць, і гэта вельмі выдатна. Зараз ідзе вялікі рост самасвядомасці, тым больш на хвалі пераможнага Майдана . Нават тыя, хто не
падтрымліваў Майдан, зараз зусім па-іншаму ставяцца да гэтых каштоўнасцей, паколькі гаворка ідзе аб тэрытарыяльнай цэласнасці і свабодзе ўкраінскага народа.
Але, тым не менш, калі, акрамя Крыму, дзе «Правы сектар», як вядома, ніяк не прадстаўлены, будуць акупаваныя іншыя рэгіёны, я думаю, што як раз тут пад крыло «Правага
сектара» могуць прыйсці вельмі многія ўкраінцы, якія незадаволеныя будуць акупацыяй, - мяркуе кіраўнік Кіеўскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый
Тымчук.
svoboda.org