Генконсул Расіі ў Крыме не пацвярджае інфармацыю аб ахвярах сярод расіянаў
Адной з падстаў для рашэння Расіі аб ўводзе войскаў на тэрыторыю Украіны была заява спікера Савета Федэрацыі Расіі Валянціны Мацвіенка аб ахвярах сярод расіянаў у Крыме. Пра гэта яна заявіла ў эфіры канала «Расія 24», каментуючы вынікі экстраннага пасяджэння Савета Федэрацыі Расіі па пытанні выкарыстання ўзброеных сілаў за межамі краіны.
Валянціна Мацвіенка
Генеральны консул Расіі ў Крыме Вячаслаў Святлічны не пацвярджае гэтую інфармацыю.
Генконсул не мае інфармацыі аб ахвярах або пацярпелых ні сярод грамадзян Расіі, ні сярод грамадзян Украіны.
Раней член Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі, эксперт Маскоўскай Хельсынскай групы Андрэй Юраў таксама казаў, што прычын для ўводу расійскіх войскаў ва Украіну не
было.
Нагадаем, учора Савет Федэрацыі Расіі дазволіў прэзідэнту гэтай краіны Уладзіміру Пуціну ўвесці войскі ва Украіну.