У Маскве пройдзе шэсце за ўвядзеньне войскаў ва Украіну
У нядзелю 2 сакавіка ў цэнтры Масквы пройдзе шэсце ў падтрымку рашэння Савета Федэрацыі аб увядзенні войскаў ва Украіну. Афіцыйна яно будзе называцца, перадае ІТАР-ТАСС, шэсцем «у падтрымку народа Украіны і супраць правакатараў, якія захапілі ўладу ў Кіеве».
Удзел у шэсці, якое пачнецца ў 17.00 і пройдзе ад Пушкінскай плошчы да праспекта акадэміка Сахарава, прымуць маладзёжныя патрыятычныя арганізацыі, студэнцкія будатрады, а таксама ўсерасійская
арганізацыя ветэранаў "Баявое брацтва". Таксама ў Маскве пройдзе мотапрабег байкераў з «Начных ваўкоў».
Удакладняецца, што заяўка на правядзенне шэсця была пададзеная ў мэрыю Масквы напярэдадні.
У сацыяльных сетках з'явіліся шматлікія паведамленні аб выпадках прымусу супрацоўнікаў маскоўскіх бюджэтных арганізацый да ўдзелу ў гэтым шэсці. Пакуль не ўдалося іх пацвердзіць або
абвергнуць.
tvrain.ru