Францыя прыпыніла падрыхтоўку да саміту ў Сочы
Улады Францыі прыпынілі падрыхтоўку да саміту краін «вялікай васьмёркі», які павінен адбыцца ў чэрвені 2014 года ў Сочы.
Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус
Пра гэта ў нядзелю, 2 сакавіка, паведаміла Agence France-Presse.
У паведамленні адзначаецца, што адпаведнае рашэнне было прынята па выніках пазапланавай сустрэчы прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда з міністрам замежных спраў Ларанам Фабіюса. Падрыхтоўка
прыпыненая ў сувязі з магчымым уводам расійскіх войскаў на Украіну.
lenta.ru