Стратасферная палярная віхура над Зямлёй стала самай халоднай за 40 гадоў
Навукоўцы з Універсітэта Ваёмінг даследавалі стратасферу з дапамогай радыёзондаў. І прыйшлі да высновы, што стратасферная палярная віхура ў гэтым годзе дасягнула тэмпературы -96°C. Гэты паказчык прызнаны самым нізкім за 40-гадовы перыяд.

Анамальны ходад у ЗША,
Палярная віхура 3 студзеня, падчас даследаванняў навукоўцаў, дасягнула рэкорднага за 40 гадоў паказчыку — мінус 96 °C, паведамляе Severe Weather. Такая віхура круціцца з хуткасцю звыш 600 кіламетраў на гадзіну на вышыні больш за 25 км ад паверхні зямлі. Яна ўплывае на надвор'е ў Паўночным паўшар'і, набірае сілу і дасягае свайго піку.
Самая нізкая тэмпература стратасфернай віхуры была зафіксаваная над Рэйк'явікам у Ісландыі.
Незвычайна высокі атмасферны ціск над Ціхім акіянам у спалучэнні з палярнай віхурай створыць хвалі халоднага паветра ў Канадзе і ў паўночна-заходніх частках ЗША.
Падчас уварвання палярных віхураў у ЗША і Канаду ў студзені 2019 года ўлады перасцерагалі мясцовых жыхароў пра небяспеку імгненнага абмаражэння. Хваля раптоўнага холаду замарозіла Вялікія азёры на 90,5 працэнты, стварыла прыбой з ледзяным крошывам, калі шчыльныя туманы накрылі рэгіён.

Фота bugaga.ru

Фота bugaga.ru
Тады экстрэмальнае надвор'е прывяло да адмены каля тысячы рэйсаў у Чыкагскім Міжнародным аэрапорце і да закрыцця школаў і ўстановаў на Сярэднім Захадзе і Паўночным усходзе ЗША.
У гэтым годзе ядро палярнай віхуры над Грэнландыяй паніжае ціск у Паўночнай Атлантыцы і стварае мяккі паветраны струмень у напрамку Еўропы, а таксама спрыяе павышэнню ціску, не даючы холаду распаўсюдзіцца на мацярык.
Паводле www.gismeteo.by