Парламент Ірана прыняў законапраект, які называе ўсе ВС ЗША тэрарыстычнымі
Парламент Ірана ў аўторак прыняў законапраект, які вызначае амерыканскую армію і Пентагон як тэрарыстычныя арганізацыі, паведамляе агенцтва Tasnim.
Дакумент прыняты аднагалосна ў адказ на забойства генерала Касема Сулеймані ў ходзе спецаперацыі ЗША ў Багдадзе 3 студзеня.
Паводле аднаго з артыкулаў законапраекта, іранская адміністрацыя таксама павінна накіраваць сілам «Аль-Кудс», якімі камандаваў Сулеймані, 200 млн еўра з Фонду нацыянальнага развіцця на ўмацаванне іх абароназдольнасці.
Паводле echo.msk.ru