У Іране адбылася цісканіна падчас пахавання генерала Сулеймані. Загінулі 35 чалавек
На паўднёвым усходзе Ірана ў горадзе Керман адбылася цісканіна ў натоўпе, які сабраўся на пахаванне генерала Касема Сулеймані, забітага 3 студзеня. Пра гэта паведамляе іранскі тэлеканал Press TV.
![Фота: Wana News Agency / Reuters Фота: Wana News Agency / Reuters](/img/v1/images/130b10c156ba3e4c7ab732eab263c52f.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Wana News Agency / Reuters
Associated Press са спасылкай на мясцовыя СМІ паведамляе пра 35 загінулых. 48 чалавек атрымалі траўмы.
Напярэдадні жалобная цырымонія прайшла ў Тэгеране. Associated Press адзначае, што развітацца з Сулеймані выйшлі каля мільёна чалавек.
Керман — родны горад Сулеймані.
Іранскі генерал Касем Сулеймані быў забіты 3 студзеня ў Багдадзе ў выніку авіяўдару ЗША. Яго загадаў нанесці амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. У Іране назвалі тое, што адбылося актам міжнароднага тэрарызму. Парламент краіны прызнаў усе ўзброеныя сілы ЗША тэрарыстычнымі арганізацыямі, у тым ліку Пентагон.
Паводле tvrain.ru