Суд у Інгушэціі прызнаў неканстытуцыйным рашэнне аб мяжы з Чачнёй

Канстытуцыйны суд Інгушэціі прызнаў неадпаведным канстытуцыі рэспублікі закон аб усталяванні мяжы з Чачнёй. Паводле вызначэння суда, пытанні аб усталяванні мяжы паміж двума рэгіёнамі павінны зацвярджацца на рэферэндуме.

Фота: Камсамольская праўда

Фота: Камсамольская праўда

«Пагадненне аб усталяванні мяжы паміж Рэспублікай Інгушэція і Чачэнскай Рэспублікай ад 26 верасня 2018 года без яго зацвярджэння на рэферэндуме Рэспублікі Інгушэція ня спараджае прававых наступстваў», — сказана ў рашэнні суда.
Заяву аб праверцы на адпаведнасць закона канстытуцыі ў суд падала група дэпутатаў рэспубліканскага народнага сходу Інгушэціі.
26 верасня кіраўнік Інгушэціі і Чачні Юнус-Бек Еўкураў і Рамзан Кадыраў падпісалі дамову аб замацаванні адміністратыўных межаў паміж рэгіёнамі, якія не былі афіцыйна вызначаны ў 1991 годзе, калі перастала існаваць Чачэна-Інгушская АССР.
У дзень, калі народны сход павінны быў зацьвердзіць дагавор і надаць яму статус закона, у Інгушэціі пачаліся пратэсты. У іх бралі ўдзел тысячы людзей.
Дэпутаты распавядалі Бі-бі-сі, што галасаванне было прызначана раптоўна і ў апошні момант было абвешчана таемным.
Народны сход зацвердзіў пагадненне, але пазней дэпутаты заяўлялі, што не галасавалі ў падтрымку законапраекта, а вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя.
Паводле bbc.com