Турцыя. Канец атыглабалізму

Як правал трактуе прэса вынікі 6-га Еўрапейскага сацыяльнага форуму (ESF), які прайшоў у Стамбуле. У мерапрыемстве, якое лічыцца галоўным з’ездам еўрапейскіх антыглабалістаў, узялі ўдзел не больш за 7 тысяч чалавек. Для параўнання, у першых ESF у Фларэнцыі, Парыжы і Лондане было каля 40–50 тысяч удзельнікаў. Гэта пры тым, што на двары эканамічны крызіс, а побач са Стамбулам знаходзіцца Грэцыя, якая ідзе ў авангардзе пратэстаў супраць сусветнага эканамічнага парадку. Невялікая аўдыторыя не дазваляе казаць пра значэнне прынятых на форуме рэзалюцый для сацыяльнага руху ў Еўропе.

Як правал трактуе прэса вынікі 6-га Еўрапейскага сацыяльнага форуму (ESF), які прайшоў у Стамбуле. У мерапрыемстве, якое лічыцца галоўным з’ездам еўрапейскіх антыглабалістаў, узялі ўдзел не больш за 7 тысяч чалавек. Для параўнання, у першых ESF у Фларэнцыі, Парыжы і Лондане было каля 40–50 тысяч удзельнікаў. Гэта пры тым, што на двары эканамічны крызіс, а побач са Стамбулам знаходзіцца Грэцыя, якая ідзе ў авангардзе пратэстаў супраць сусветнага эканамічнага парадку. Невялікая аўдыторыя не дазваляе казаць пра значэнне прынятых на форуме рэзалюцый для сацыяльнага руху ў Еўропе. Ініцыятары бачаць галоўную прычыну правалу ў тым, што Стамбул знаходзіцца на задворках Еўропы, і дабірацца сюды не вельмі зручна. Праўда, ёсць яшчэ адзін вельмі важны чыннік. Форум у Стамбуле эксперыментальны. Усе папярэднія ESF праходзілі ў гарадах, дзе ва ўладзе знаходзіліся левыя партыі, якія фактычна дапамагалі ў арганізацыі мерапрыемства. Стамбульскі муніцыпалітэт кантралююць ісламскія кансерватары, якія аказалі слабую інфармацыйную і тэхнічную падтрымку арганізатарам. Але антыглабалізм, як кажуць яго адэпты, хаваць яшчэ вельмі рана. Казаць пра перспектывы руху больш дакладна можна будзе праз два гады, калі адбудзецца ESF–2012.
Па матэрыялах «Junge welt» (Германія)