У ААН заявілі пра магчымы голад «біблейскіх маштабаў» праз каронавірус
Чалавецтва можа сутыкнуцца з голадам "біблейскіх маштабаў" з-за пандэміі каронавіруса, калі не забяспечыць харчовую бяспеку. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы (СХП) ААН Дэвід Бізлі.
Паводле звестак СХП, да канца 2020 года з вострым недахопам харчавання ў свеце могуць сутыкнуцца 265 млн чалавек. Гэта лічба ўдвая больш леташняй — з-за каронавіруса на мяжы голаду аказаліся 130 млн чалавек. Па словах вядучага эканаміста праграмы Арыфа Хусэйна, рэжым самаізаляцыі і эканамічная рэцэсія ўжо ўдарылі па жыхарах галадаючых краін.
Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб краінах Афрыкі, дзе жыве палова галадоўнікаў. Яшчэ 43 млн чалавек, якія сутыкаюцца з голадам, пражываюць на Блізкім Усходзе і ў Азіі. 18,5 млн — у краінах Карыбскага басейна і Лацінскай Амерыкі.
У аўтараў дакладу глабальнай сеткі па барацьбе з харчовымі крызісамі (у яе ўваходзіць СХП) насцярожанасць выклікае таксама сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны.
Бізлі назваў пандэмію каронавіруса «горшым гуманітарным крызісам з часоў Другой сусветнай вайны». Паводле яго слоў, без дапамогі СХП «штодня ад голаду будуць паміраць 300 тыс. чалавек, і так на працягу трох месяцаў». Бізлі дадаў, што гэтыя лічбы не ўлічваюць наступствы пандэміі COVID-19.
Па адным са сцэнарыяў праграмы, голад распаўсюдзіцца ў 30 краінах свету. У дзесяці з іх ужо цяпер каля мільёна чалавек знаходзяцца на мяжы галоднай смерці.
У пачатку красавіка ў ААН паведамілі, што з-за каронавіруса 8,3 млн чалавек у арабскім рэгіёне трапяць за рысу беднасці, а колькасць тых, хто недаатрымлівае прадукты харчавання, вырасце на 2 млн. Пры гэтым ужо цяпер у арабскіх краінах больш за 101 млн чалавек знаходзяцца на мяжы галечы, а 52 млн — недаядаюць.
Паводле rbc.ru